Абламейка Сяргей Паўлавіч (нар. 15.10.1962, Мінск). Журналіст, пісьменнік, доктар гістарычных навук. Уваходзіў у сябры СБП.
Закончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне. Быў рабочым на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, і ў Нацыянальным навукова-даследчым цэнтры імя Францішка Скарыны. Быў актывістам “Талакі” і іншых нефармальных моладзевых аб’яднанняў.
У 1990 г. стаў адным з стваральнікаў часопіса “Унія” і ініцыятарам аднаўлення Грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі. Быў першым кіраўніком грэка-каталіцкай парафіяльнай супольнасці ў Мінску.
З 1990 г. — карэспандэнт “Радыё Свабода” ў Мінску. З 1995 г. жыве ў Празе і працуе ў “Радыё Свабода”. Аўтар цыклаў гістарычных і культуралагічных перадач “Terra Incognita” і “Беларускія раздарожжы”, шматгадовы аўтар перадачы “Сымбаль Веры”. Аўтар кніг “Egoiзмы” (Вільня, 2004), “Настальгія” (Мінск, 2014), “Дом літаратара” (Мінск, 2015), “Мой Картаген” (Радыё Свабода, 2015), “Нечаканы Скарына” (Радыё Свабоды, 2018), “Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі” (Радыё Свабода, 2020), “Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня” (кн. 1-2, Радыё Свабода, 2021), “Чаму Беларусь не Расея” (Радыё Свабода, 2022). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2022).