Абдулаева Святлана

Абдулаева Святлана Іосіфаўна (дзяв. Юшкевіч, нар. 23.12.1964, в. Ашмянцы, Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП.

Закончыла Гродзенскае музычнае вучылішча. Працуе ў Наваградскай дзіцячай школе мастацтваў. Друкавацца пачала ў 1985 г. Вершы з’яўляліся ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Алеся”, “Гаспадыня”, “Книжный калейдоскоп”, у газетах “ЛіМ”, “Настаўніцкая газэта”, “Гродзенская праўда”. Піша на беларускай і рускай мовах. Многія вершы паэткі пакладзены самадзейнымі кампазітарамі на музыку. Аўтарка зборнікаў паэзіі “Музыка дажджу” (Мінск, 2011), “Тайна времени” (Мінск, 2012), “В преддверии любви” (Мінск, 2017).