Персаналіі

Золак Янка

Золак Янка (сапр. Даніловіч Антон Міхайлавіч, 14.11.1912, в. Лучнікі, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 30.12.2000, Мілтаўн, Нью-Джэрсі, ЗША). Паэт, празаік, публіцыст, выдавец. Закончыў Рагачоўскія настаўніцкія курсы, завочна Менскі педагагічны тэхнікум (1935). З 1930 г. працаваў настаўнікам пачатковай школы ў в. Міраціна Бабруйскага раёна. Быў карэктарам і памочнікам сакратара рэдакцыі […]

Знаткевіч Аляксей

Знаткевіч Аляксей (нар. 1974, в. Дашкаўка, Магілёўскі р-н Магілёўскай вобл.). Журналіст, перакладчык. Закончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чэпер-Хіле (ЗША). Працаваў прадаўцом, бетоншчыкам, перакладчыкам. Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнет-часопіса Transition Online. Працуе на Радыё Свабода. Перакладае з ангельскай і чэшскай […]

Знаёмы Сяргей

Знаёмы Сяргей (сапр. Клопаў Сяргей Змітравіч; 27.6.1909, в. Звонь, цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. —  пасля студзеня 1944 г.). Паэт, празаік. Сябра СП СССР з 1934 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Падлеткам працаваў рабочым на запалкавай фабрыцы “Чырвоная Бярэзіна” ў Нова-Барысаве. Быў рабкарам, затым рэдактарам шматтыражнай газеты “Чырвоны Бярэзінец”. Паступіў […]

Змагар Алесь

Змагар Алесь (сапр. Яцэвіч Алесь Хведаравіч, 1.10.1903, в. Цароўка, цяпер в. Кірава Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 1995, Флорыда, ЗША). Паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Пасля заканчэння народнай школы ў 1914 г. вучыўся ў Слуцкай класічнай гімназіі. Разам з бацькам браў удзел у Слуцкім паўстанні, асуджаны на 2 […]

Зізюк Міхась

Зізюк Міхаіл Міхайлавіч (нар. 30.6.1967, в. Лучыцы, Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў Лучыцкую сярэднюю школу і Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. У 1993 г. вярнуўся ў Беларусь. Працаваў у раенным аддзеле ўнутраных спраў. Закончыў Акадэмію МУС РБ і атрымаў кваліфікацыю юрыста. Жыве […]

Зізаній Стафан

Зізаній Стафан (сапр. Тустаноўскі; каля 1570, с. Пацеліч, цяпер Львоўская вобл., Украіна — да 1621). Пісьменнік-палеміст. Паходзіў з дробнамаянтковай беларускай шляхты. Брат Лаўрэнція Зізанія. Закончыў Астрожскую школу на Валыні. З 1586 г. выкладаў царкоўнаславянскую i грэчаскую мовы ў Львоўскай праваслаўнай брацкай школе, з 1592 г. — рэктар. У 1593—1599 гг. […]

Зізаній Лаўрэнцій

Зізаній Лаўрэнцій (сапр. Тустаноўскі; ? — пасля 1634). Асветнік, пісьменнік-палеміст. Паходзіў з дробнамаянтковай беларускай шляхты. Брат Стафана Зізанія. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Працаваў настаўнікам царкоўнаславянскай і грэчаскай моў у Львоўскай (да 1592), Берасцейскай (1592—1595), Віленскай (1595—1597) брацкіх школах. У 1597—1618 гг. хатні настаўнік у крычаўскага старосты Б.Саламярэцкага, […]

Звонак Алесь

Звонак Алесь (сапр. Пётр Барысавіч Звонак; 14.2.1907, Мінск — 2.2.1996, Мінск). Паэт, перакладчык, крытык. Сябра СП з 1935 г. Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі (1925) накіраваны адказным сакратаром газеты “Чырвоная Полаччына”. Узначальваў полацкую філію “Маладняка”. З 1927 г. працаваў на Беларускім радыё, з […]

Збароўскі Эдуард

Збароўскі Эдуард Іосіфавіч (нар. 1.1.1938, в. Ліхаўня, Нараўлянскі р-н Гомельскай вобл.). Доктар медыцынскіх навук, паэт, публіцыст. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў Мазырскае медыцынскае вучылішча (1957), лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытуа (1967). Абараніў дысертацыю кандыдата медыцынскіх навук (1972), доктара медыцынскіх навук (1984). Ад 1967 г. працаваў у Мінскім дзяржаўным медыцынскім […]

Захаранка Мікалай

Захаранка Мікалай Андрэевіч (нар. 13.5.1949, в. Васілевічы, Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл.). Паэт, празаік, драматург. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, дзе і жыве. Публікаваў апавяданні ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман”, “Дзеяслоў”, “Роднае слова”, “Вясёлка”, газеце “Звязда”, […]