Знаткевіч Аляксей (нар. 1974, в. Дашкаўка, Магілёўскі р-н Магілёўскай вобл.). Журналіст, перакладчык. Закончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чэпер-Хіле (ЗША). Працаваў прадаўцом, бетоншчыкам, перакладчыкам. Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнет-часопіса Transition Online. Працуе на Радыё Свабода.
Перакладае з ангельскай і чэшскай моваў. Сярод перакладзеных аўтараў — Чарлз Букоўскі, Нік Кейв, Кен Кізі, Мілан Кундэра, Ірвін Ўэлш. Пераклады і ўласныя літаратурныя тэксты друкаваў у часопісе “ARCHE”. Асобнай кнігай выйшаў пераклад рамана Кена Кізі “Палёт над гняздом зязюлі” (Мінск, 2017).