Збароўскі Эдуард Іосіфавіч (нар. 1.1.1938, в. Ліхаўня, Нараўлянскі р-н Гомельскай вобл.). Доктар медыцынскіх навук, паэт, публіцыст. Уваходзіў у сябры СБП.
Закончыў Мазырскае медыцынскае вучылішча (1957), лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытуа (1967). Абараніў дысертацыю кандыдата медыцынскіх навук (1972), доктара медыцынскіх навук (1984). Ад 1967 г. працаваў у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Прафесар у галіне кардыялогіі (1988). У 1986—1998 гг. займаў пост дырэктара БелНДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. З 1999 г. прафесар кафедры “Сацыяльная работа” Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Аакадэмік “Международной академии энергоинформационных наук”.
Аўтар навуковых прац, прысвечаных прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, праблемам інвалідаў, развіццю тэхналогій медыцынскай і сацыяльнай абароны асобаў, якія маюць абмежаваны лад жыцця і інш. Піша вершы, публіцыстыку. Аўтар паэтычных і публіцыстычных зборнікаў “Поиску истины жизнь посвяти” (Минск, 1997), “Гаючая памяць продкаў” (Мінск, 1999), “Да ісціны і веры” (Мінск, 2000), “Таямніцы шчасця” (Мінск, 2002), “Чалавекам быць” (Мінск, 2003), “Лёсы, апаленыя вайной” (Мінск, 2005), “Крыж памяці героям вайны і вёсцы” (Мінск, 2006), “Ствары сябе, чалавек” (Мінск, 2007), “Исцеление, или Сотвори себя” (Минск, 2010), “Чарнобыльскія пантэоны: сны і явы” (Мінск, 2012), “Івянецкі перазвон: гаючай памяці канон” (Мінск, 2020).