Зізюк Міхаіл Міхайлавіч (нар. 30.6.1967, в. Лучыцы, Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП.
Закончыў Лучыцкую сярэднюю школу і Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. У 1993 г. вярнуўся ў Беларусь. Працаваў у раенным аддзеле ўнутраных спраў. Закончыў Акадэмію МУС РБ і атрымаў кваліфікацыю юрыста. Жыве і працуе ў г. Наваградку Гродзенскай вобласці.
Пісаць пачаў у сярэдзіне 2000-ых гг. Піша на беларускай і рускай мовах. Першае апавяданне было надрукавана ў газеце “Звязда (2005). Аўтар кніг “Пропавшая свадьба” (Минск, 2007), “Зелянее рунь” (Мінск, 2011), “Храм его души” (Минск, 2011), “Оракулы междуречья” (Минск, 2013), “Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя” (Мінск, 2015), “Планктон” (Мінск, 2017), “Энерджы і дзеці з 5 “А”” (Мінск, 2017), “Таямніца гары Міндоўга” (Мінск, 2019), “Чаму знікла сонейка” (Мінск, 2021).