Грыневіч Клім Лазаравіч (псеўд. Быліна; Траўкін; Цюльпан; Шасцёраўскі; 18.2.1912, в. Шасцёраўка, цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 3.3.1941, Балагое, цяпер Цвярская вобл., Расія). Паэт. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Рослаў (1929—1930). У 1930 г. паступіў у Рагачоўскі педтэхнікум, у 1930 г. пераехаў у […]
Персаналіі
Грыгаровіч Яніна
Грыгаровіч (Шэпятуха) Яніна Канстанцінаўна (1.2.1938, в. Відамля, Камянецкі р-н Брэцскай вобл. — 2018, Брэст). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла Мінскі кааператыўны тэхнікум Белкаапсаюза. Працавала ў Будтрэсце г. Брэста галоўным бухгалтарам генпадраднага ўпраўлення. Была сябрам абласнога літаратурнага аб’яднання “Зарніца”. Пісала вершы, апаваданні, байкі па-руску і па-беларуску. Публікавалася ў абласных і […]
Грыб Ян
Грыб Ян Янавіч (нар. 21.11.1936, в. Пагарэльцы, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў пагарэльскую сямігодку, рамесную вучэльню г. Чалябінска. У 1956—1957 гг. курсант, пілот вучэбна-трэніровачнага авіяцыйнага палка на Далёкім Усходзе. У 1960 г. вярнуўся ў Мінск. Закончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на аб’яднанні “Інтэграл”, […]
Грубіян Мацвей
Грубіян Мацвей (Мотл) Міхайлавіч (12.4.1909, в. Сакалоўка Кіеўскай вобл., Украіна — 9.2.1972, Масква). Паэт. Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 13 гадоў з’ехаў у Мінск, працаваў на рамесных працах. У 1938 г. скончыў літаратурны факультэт Педагагічнага інстытута імя Горкага ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, тройчы цяжка паранены. Уся сям’я паэта […]
Гронская Вольга
Гронская Вольга (дзяв. Гурло, нар. 10.6.1978, г.п. Крывічы, Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Паэтка, перакладчыца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000) і аспірантуру пры ім (2003). У 2004 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Хранатоп прозы Інгеборг Бахман”. Выкладала сусветную літаратуру ў Беларускім дзяржаўным […]
Грачанікаў Анатоль
Грачанікаў Анатоль Сямёнавіч (8.9.1938, в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н Гомельскай вобл. — 7.3.1991, Мінск). Паэт. Сябра СП з 1965 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1960). У 1960—1962 гг. працаваў на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе, у 1962—1965 гг. — намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкама […]
Грахоўскі Сяргей
Грахоўскі Сяргей Іванавіч (25.9.1913, в. Нобель, цяпер Зарэчанскі р-н Ровенскай вобл., Украіна — 11.12.2002, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1956 г. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў мястэчку Глуск Магілеўскай вобласці. Працаваць пачаў у 1930 г. рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. Закончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам […]
Граніт Пятрусь
Граніт Пятрусь (сапр. Івашэвіч Іван Пятровіч, 24.1.1909, в. Зачэпічы, цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 14.1.1980, в. Зачэпічы, Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.). Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1927—1939 гг. працаваў брукаром, у 1930 г. уступіў у шэрагі КПЗБ. За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся ўладамі Польшчы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР […]
Грамыка Міхайла
Грамыка Міхайла Аляксандравіч (12.11.1885, в. Чорнае, цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — 30.6.1969, г. Хімкі, Маскоўская вобл., Расія). Празаік, паэт, навукоўца. Сябра СП з 1965 г. Падчас вучобы ў Магілёўскай гімназіі стаў сябрам рэвалюцыйнага гуртка. У 1911 г. закончыў Маскоўскі ўнівэрсітэт. Настаўнічаў у Адэсе, з 1917 г. удзельнічаў у працы […]
Грамовіч Іван
Грамовіч Іван Іванавіч (26.7.1918, в. Закружка, Мінскі р-н Мінскай вобл. — 1986, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1946 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1939). У 1939—1945 гг. у Савецкай Арміі, служыў у артылерыйскіх частках як палітработнік і камандзір. Друкаваў нарысы ў франтавых газетах. Працаваў […]