Гутковіч Аляксандр Залманавіч (20.12.1920, в. Аскеркі, Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 9.9.1989, Мінск). Драматург. Сябра СП з 1961 г. Закончыў Вярхоўскую сямігадовую школу Бешанковіцкага раёна (1935), потым год вучыўся ў будаўнічым тэхнікуме ў Мінску, пасля здачы экстэрнам экзаменаў за 8 і 9 класы — у Бешанковіцкай сярэдняй школе. Пазней стаў […]
Персаналіі
Гутараў Іван
Гутараў Іван Васілевіч (15.4.1906, в. Ваўкаўцы, цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 8.2.1967, Мінск). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1946 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Выхаванец Леменскай школы-камуны на Магілёўшчыне. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928). Выкладаў рускую літаратуру ў Магілёўскім палітыка-асветніцкім і педагагічным інстытутах, у БДУ. У 1938—1939 гг. […]
Гусоўскі Мікола
Гусоўскі Мікола (1470, в. Уса (Усава)? — пасля 1533). Паэт, асветнік. Паводле адной з версій, нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) у цэнтральнай Беларусі, дакладнае месцазнаходжанне якой дагэтуль не высветленае. Паходзіў з сям’і паляўнічага. Пачатковую адукацыю атрымаў у кафедральнай або царкоўна-прыходскай школе. Працягваў навучанне ва ўніверсітэтах Балонні, Вільні, Кракава. У […]
Гусеў Сіла
Гусеў Сілан (Сіла Нічыпаравіч) (14.8.1897, в. Калясянка, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 31.3.1986, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1940 г. Быў батраком у памешчыка, з 1913 г. працаваў на суконнай фабрыцы ў Пецярбургу. За распаўсюджанне рэвалюцыйных пракламацый у 1914 г. высланы этапам на радзіму. Працаваў на пабудове чыгункі, служыў […]
Гусак Сяргей
Гусак Сяргей Адамавіч (2.4.1930, в. Іванкаўшчына, Мазырскі р-н Гомельскай вобл. — 20.12.1969, Брэст). Літаратуразнаўца, крытык. Сябра СП з 1969 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Працаваў стыльрэдактарам у газеце “Сельская праўда” (1953—1955), настаўнікам Жалудоцкай сярэдняй школы на Гродзеншчыне (1955—1956). У 1956—1958 гг. выкладчык беларускай […]
Гурэвіч Эсфір
Гурэвіч Эсфір Саламонаўна (22.11.1921, Татарск, цяпер Манастыршчанскі р-н Смаленскай вобл., Расія — 20.8.2015, Кліўленд, Агая, ЗША). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1977 г. Закончыла літаратурны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны медыцынская сястра ў ваенным шпіталі Заходняга, а затым 3-га Беларускага франтоў. У 1946—1949 гг. вучылася […]
Гурыновіч Уладзіслава
Гурыновіч Уладзіслава. Пісьменніца, перакладчыца. Закончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Працуе ў бібліятэцы, перакладае з ангельскай і французскай. Пачынала як аўтар-аматар на сайтах “Проза” і “Самиздат”. Удзельнічала ў конкурсах аматарскай прозы “Самиздат” у намінацыях “Апавяданне ў жанры хорар” і “Гатычнае фэнтэзі” (1-е і 2-е месцы адпаведна), а таксама ў конкурсе вершаў […]
Гурыновіч Адам
Гурыновіч Адам Гіляры Калікставіч (25.1.1869, Кавалькі, цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 4.2.1894, фальварак Крыстынопаль, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл.). Паэт, фалькларыст, перакладчык. Паходзіў са шляхецкага роду Гурыновічаў, вядомага з XV стагодзьдзя (герб “Праўдзіц”). У 1879—1887 гг. вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы. Разам з братамі і сёстрамі жыў на Пірамонцкім […]
Гурскі Ілья
Гурскі Ілья Данілавіч (26.4.1899 — 11.8.1972, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1914 г. батрачыў у памешчыцкім маёнтку ля станцыі Любань, у 1916 г. стаў качагарам на Абухаўскім заводзе. Удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайне. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1924) працаваў […]
Гурло Алесь
Гурло Алесь Кандратавіч (31.1.1892, Капыль, цяпер Мінская вобл. — 4.2.1938, Менск). Паэт, празаік, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Капыльскую чатырохкласную вучэльню (1908). Працаваў чорнарабочым на лесапільні, зарабляў падзённай работай. У 1909 г. уступіў у шэрагі Капыльскай арганізацыі РСДРП. Пасля працаваў на заводзе “Вулкан” у […]