Бабіна Наталля Васільеўна (нар. 15.5.1966, в. Заказанка, Брэсцкі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменніца, журналістка. Уваходзіла ў СБП.
Пасля школы вучылася ў Мінскім палітэхнічным інстытуце. Працавала інжынерам на заводзе “Цветатрон” (Брэст), на заводзе імя Леніна (Мінск). Таксама працавала ў газеце “Збудзінне”, потым інжынерна-тэхнічным супрацоўнікам у дзяржаўнай газеце “Звязда”. З 1994 г. супрацоўнічала з газетай “Наша Ніва”, з 2007 г. — штатны журналіст газеты. Лаўрэатка прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў імя В. Чаркасавай (2010).
Мастацкія творы пачала друкаваць у 1994 г. Піша па-беларуску і па-ўкраінску. Друкавалася ў часопісах “ARCHE”, “Дзеяслоў”, газетах “Звязда” і “Наша Ніва”; ва ўкраінскіх часопісах “Сучасність”, “Кур’ер Крівбасу”, “Над Бугом і Нарвою”, газеце “Поступ”. Аўтарка кніг “Крыві не павідна быць відна” (Мінск, 2007), “Рыбін горад” (Вільня, 2007; Мінск, 2011; па-англійску: London, 2013), “Бодай, Будка: хтось тихий мовчить у темряві” (Мінськ, 2019; Харків, 2019)