Tag: пераклады

Яшчэ адзін раман Філіпенкі цяпер даступны па-беларуску

Выдавецтва Gutenberg, якое раней анансавала выхад раману Сашы Філіпенкі “Чырвоны крыж” у перакладзе на беларускую мову, апублівакала фота з надрукаванымі кнігамі ў сваім інстаграме. Неўзабаве мае з’явіцца падрабязная інфармацыя, дзе і як купіць пераклад. Сачыце за сацсеткамі і сайтам выдавецтва.

Бахарэвіч выйдзе па-шведску ў перакладзе Эрыксана

Раман Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі” мае выйсці ў перакладзе на шведскую мову ў сакавіку 2025 году. Такой навіной пісьменнік падзяліўся ў Facebook са спасылкай на стакогольмскае выдавецтва Ersatz. Пераклад здзейсніў Стэфан Эрыксан, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі. Анатацыя на сайце выдавецтва сярод іншага апісвае твор Альгерда Бахарэвіча, як псіхалагічны трылер, […]

100 найлепшых кніг 2024 году: выбар Bellit.info

Сёлета можна і варта працягнуць традыцыю, якую наш сайт запачаткаваў у 2023 годзе: паглядзець на кнігі, пра якія мы пісалі цягам усіх прамінулых дванаццаці месяцаў, і выбраць з іх найлепшыя, знакавыя і проста цікавыя кожнаму чытачу. Усе чытачы розныя, таму мы пастараемся ўлічыць густы адразу некалькіх аўдыторый — і аматараў […]

У лютым 2025 выйдзе працяг Гары Потэра — перадзамова

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чацвёртай часткі з серыі аўтарства Джоан Роўлінг пра свет чараўнікоў — “Гары Потэр і Келіх агню”. Кніга мае выйсці 8 лютага 2025 году, а цяпер на сайце Knihauka.com адкрыты папярэдні заказ. Пераклад з ангельскай мовы зрабіла Алена Пятровіч, рэдактаркай выступіла Наталля Давыдоўская, мастацкае афармленне — Браян Сэлзнік […]

Раман Юлі Арцёмавай перакладуць на нямецкую

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што прадало правы на выданне нямецкага перакладу кнігі беларускай пісьменніцы Юлі Арцёмавай “Я и есть революция”. Нямецкамоўная версія твору мае пабачыць свет у выдавецтве Mauke ўжо ў наступным годзе. Анатацыя: “Гэта вельмі шчырая, вельмі жаночая і вельмі па-добраму злая гісторыя: пра рэвалюцыю і каханне, пра братэрства і […]

Бахарэвіч атрымаў важную міжнародную прэмію

Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч стаў лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення 2025 (Leipziger Buchpreis zur Europäischen Verständigung) за раман “Сабакі Эўропы”. Журы адзначыла, што аўтару ўдалося стварыць “вар’яцкую літаратурную візію будучыні” ў сваім “рамане, які змушае трашчаць па швах традыцыйную нарацыю”. Гэтая “дзікая сумесь палітычнага трылеру, эпасу, прыгодніцкай гісторыі, сатыры […]

Перадзаказ на трэцюю кнігу “Валадара Пярсцёнкаў”

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад заключнай кнігі легендарнай трылогіі Джона Толкіна “Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля” і адкрывае папярэдні заказ на навінку. Як і ў папярэдніх дзвюх частках перакладчыкам з ангельскай выступіў Ігар Кулікоў. Гэта першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твора ў жанры фэнтэзі. Анатацыя:Цёмны Валадар паўстаў, і, пакуль ён насылае […]

Дыскусія пра спаленыя вёскі і гістарычную памяць

Нядаўна дакументальная кніга аўтарства Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненнай вёскі…” упершыню з’явілася па-нямецку ў перакладзе з беларускай мовы Томаса Вайлера (Thomas Weiler). Цяпер Форум гістарычных даследаванняў Беларусі ладзіць адкрытую дыскусію з назвай “Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці”. У рамках дыскусіі будзе абмяркоўвацца беларуская палітыка памяці […]

Па-беларуску выйшла кніга, якой натхняўся Караткевіч

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў з друку пераклад кнігі польскага пісьменніка Мельхіёра Ваньковіча “Шчанячыя гады“, заснаваная на ўспамінах. Пераклад на беларускую мову здзейсніў літаратуразнаўца і археограф Язэп Янушкевіч. Успаміны польскага пісьменніка Мельхіёра Ваньковіча (1892–1974) дагэтуль не перакладаліся на беларускую мову, хоць найперш яны цікавыя менавіта беларускаму чытачу. Аўтар — нашчадак заможнага […]

Кніга псіхолага Франкля пра выжыванне ў канцлагеры

У выдавецтве “Тэхналогія” пабачыла свет чарговая навінка — кніга псіхолага і філосафа Віктара Франкля “…Усё ж сказаць жыццю “так””. Кніга, перакладзеная з нямецкай мовы Вольгай Баранавец-Янковіч, шукае адказы адказы на пытанні, як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці і дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет. […]