Ігар Кулікоў прэзентуе новую кнігу вершаў

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы зборнік вершаваных твораў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова з назвай “Нетутэйшая далечыня”.

Гэта сёмая кніга Ігара Кулікова, у якой сабраны вершы, напісаныя ў 2021—2023 гадах, а таксама некаторыя пераклады з ангельскай мовы і санскрыту.

Кнігу ўжо можна набыць праз сайт анлайн-кнігарні “Кнігаўка”. А ў найбліжэйшы час — на Варшаўскім кніжным кірмашы, дзе распачаў працу беларускі стэнд. Там жа 16 траўня ў 15:00 пройдзе сустрэча з аўтарам і аўтограф сэсія.