Tag: пераклады

Дзіцячая літаратура па-беларуску з’явілася ў музеі POLIN у Варшаве

У Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN, які месціцца ў Варшаве, акрамя асноўнай экспазіцыі для наведнікаў працуе пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”, дзе можна бавіць час усёй сям’ёй. Цяпер у дзіцячай бібліятэцы праекту, які ўтрымлівае кнігі на польскай, украінскай, ангельскай мовах, з’явіліся і беларускія кнігі. Іх прадставіла для бібліятэкі музея […]

Вялікая кніга пра беларускую кухню выйшла па-ангельску

Выдавецтва Grunwald Publishing выпусціла “Беларускую кулінарную кнігу” (“The Belarusian Cookbook”) Алеся Белага ў перакладзе на ангельскую мову. Гэта істотна перапрацаванае, пашыранае і абноўленае выданне працы, якая ўпершыню з’явілася па-ангельску ў 2009 годзе ў выдавецтве Hippocrene Books. “The Belarusian Cookbook” — гэта грунтоўнае выданне, якое ўключае каля 200 рэцэптаў і больш за […]

Неўзабаве з’явіцца анталогія паэзіі нямецкага барока

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што ў друк аддадзенае новае выданне — анталогія паэзіі нямецкага барока “Калі свет ашалеў…”. Асноўным перакладчыкам выступіў паліглот Лявон Баршчэўскі. У зборніку змешчаныя вершы вядомых паэтаў барока, якія жылі ў васямнаццатым стагоддзі і пісалі на нямецкай мове — Г.Р. Вэкерліна, М. Опіца, Ф. фон Логау, П. Флемінга, […]

Апошні дзень прыёму заявак на прэміі Цёткі і Шэрмана

21 жніўня завяршаецца прыём заявак на прэміі за найлепшы пераклад на беларускую мову і за найлепшую дзіцячую кнігу. Абедзве прэміі сёлета будуць уручацца за два сезоны: 2023 і 2024. Перамога прадугледжвае грашовы прыз.   Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”.  Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх […]

Вялікая віленская сага выходзіць па-беларуску

У выдавецтве Vesna Books выйшлі дзве (з чатырох) першыя кнігі гістарычнага рамана “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце (Kristina Sabaliauskaitė) у перакладзе Сяргея Шупы. Твор літоўскай пісьменніцы — гэта вялікі, захапляльны, поўны інтрыг і прыгодаў, панарамны раман пра нашу гісторыю. Silva Rerum — па-лацінску “лес рэчаў”, папулярны ў XVI—XVIII стст. сярод літоўскай шляхты […]

Выходзіць двухмоўная кніга вершаў і калажоў Юлі Цімафеевай

Берлінскае выдавецта Edition Frölich здало ў друк новую кнігу-білінгву Юлі Цімафеевай “Ich zerchneide die Geschichte / Lyrik und Collagen. Рэжу гісторыю сабой / Вершы і калажы”. Цяпер на яе адкрыты перадпродаж у нямецкіх анлайн-кнігарнях, падзялілася навіной аўтарка ў фэйсбуку. “1 прадмова, 31 калаж, 30 вершаў па-беларуску і ў цудоўным нямецкім […]

“Былы сын” Філіпенкі з’явіўся ў аўдыяфармаце

Audiobooks.by паведамляюць, што дэбютны раман Сашы Філіпенкі “Былы сын” цяпер даступны ў фармаце аўдыякнігі. Гаворка не пра расейскамоўную версію, а пра пераклад на беларускую мову, які летась выйшаў на паперы ў выдавецтве Gutenberg Publlisher. Самы першы раман пісьменніка — “Былы сын” — расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне […]

Выходзіць культавы навукова-фантастычны раман — перадзаказ

У выдавецтве “Янушкевіч” абвесцілі пра выхад у кастрычніку перакладной навінкі — рамана “Дзюна” Фрэнка Герберта ў перакладзе Ігара Кулікова. Паярэднюю замову можна зрабіць проста цяпер на сайце Knihauka.com. “Дзюна” — знакавы навукова-фантастычны раман амерыканскага пісьменніка Фрэнка Герберта, які справядліва лічыцца адным з найвялікшых твораў у гісторыі сусветнай фантастыкі. Упершыню апублікаваны […]

Літаратурныя Прэміі Цёткі і Шэрмана вяртаюцца — прыём заявак

Пачынаецца прыём заявак на прэміі за найлепшы пераклад на беларускую мову і за найлепшую дзіцячую кнігу. Абедзве прэміі сёлета будуць уручацца за два сезоны: 2023 і 2024. Перамога прадугледжвае грашовы прыз.   Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”.  Прэмія Цёткі прысуджаецца ў […]

Дубавец пра выбар “біць альбо не біць” у алегарычным рамане Граяўскаса — падкаст

Сяргей Дубавец у межах падкаста “Літаратурныя зацемкі” дзеліцца ўражаннямі ад прачытання ў беларускім перакладзе Сабіны Брыло раману Гінтараса Граяўскаса “Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містэра Кайндлі”, які выйшаў у новым выдавецтве Surma. Алегарычнная казка для дарослых пра годнасць, сяброўства, выбар між “біць альбо не біць” і пошукі свайго […]