Навэла Бахарэвіча выйшла з друку па-шведску

У шведскім выдавецтве Ersatz выйшла з друку кніга Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі”, назва якой у перакладзе гучыць як “Segertorget”. Навінку анансавалі яшчэ ў студзені 2025 году.

Пераклад твору здзейсніў колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Анатацыя на сайце выдавецтва сярод іншага апісвае твор Альгерда Бахарэвіча, як псіхалагічны трылер, і алегорыю краіны, дзе пастаянна абмяжоўваюць свабоду людзей. “Сваёй паэтычнай мовай Бахарэвіч падкрэслівае, як ціск таталітарнай улады ўплывае як на людзей, так і на грамадства. Гэты раман — пэўны сімвалам супраціву дыктатуры ў Беларусі”.