Ініцыятары серыі “Кніжны рысь” абвесцілі папярэднюю замову на новы пераклад “Хобіта” Дж. Р. Толкіна і запрашаюць запоўніць адмысловую форму на сайце hobit.by, каб атрымаць кнігу па найбольш выгаднай цане.
Пераклад кнігі на беларускую мову зрабіў Франц Корзун (у ягоным перакладчыцкім даробку “Паліяна” Элінор Х. Потэр і “Лісты Круцяля” Клайва Стэйплза Льюіса), а вокладку намалявала беларуская мастачка Ірына Дражына.
Выхад з друку поўнага накладу культавай гісторыі ад Дж. Р. Толкіна плануецца на 1-га верасня 2025 году. Кніга можа стаць добрым падарункам для дзяцей да пачатку навучальнага году.


Сачыць за навінамі ініцыятывы “Кніжны рысь” можна праз Instagram.