Упершыню з’явіўся пераклад “Спеву пра Майго Сіда”

У выдавецтве Рамана Цымберава ўпершыню быў надрукаваны пераклад на беларускую мову гішпанскага гераічнага эпасу “Спеў пра Майго Сіда”. Над перастварэннем твору працаваў Якуб Лапатка (1944 – 2024), а пазней Лявон Баршчэўскі.

Класічны твор гішпанскага гераічнага эпасу пад назвай “Спеў пра Майго Сіда” быў складзены невядомым аўтарам у ХІІ стагоддзі, але дайшоў да нас у пашкоджаным спісе з 1307 году. Галоўны ягоны герой – рэальная гістарычная асоба, Радрыга (Руй) Дыяс, адважны ваяр і мудры правадыр, які атрымаў ад сваіх праціўнікаў, мусульман-маўраў, мянушку Мой Сід (“гаспадар”).

Першы пераклад твору на беларускую мову, зроблены з мовы арыгінала, то бок са старагішпанскай, і ствараўся аўтарам перакладу “Калевалы” Якубам Лапаткам, але не быў ім завершаны ў сувязі са смерцю. Рэшту твора пераклаў Лявон Баршчэўскі, які адрэдагаваў увесь тэкст і падрыхтаваў неабходныя дадаткі да яго.

Кнігу проста цяпер можна купіць з перасылкай па усім свеце праз сайт Kniger.by ці ў краме ў цэнтры Менску ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41 – 42. Магчыма кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 10 рублёў.

Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.