Выходзіць пятая кніга пра Ведзьмара — папярэдні заказ

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад пятай часткі сагі Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара з назвай “Хрышчэнне агнём”. Да 17 чэрвеня можна замовіць кнігу са зніжкай, продажы пачнуцца 21 чэрвеня.

Пераклад з польскай мовы на беларускую зрабіла лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская.

Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найвядомейшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Героі кнігі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.

Анатацыя:

Навошта адзін паэт, які на вайне не толькі не карысны, але часам нават і шкодны, усё ж ідзе туды, куды нават не хацеў? Чаму адна лучніца рызыкуе жыццём, каб дапамагчы зусім чужому ёй ведзьмару? Навошта адзін вампір, які мог весці спакойнае вечнае жыццё, выпраўляецца ў небяспечнае нават для яго падарожжа? Чаму адзін нільфгаардзец становіцца на бок таго, каго некалі лічыў лютым ворагам — і хто дагэтуль люты вораг яму? І чаму, урэшце, адзін вядзьмар, які прагнуў прынесці ў ахвяру наканаванню толькі сябе, прыняў ахвяры, на якія не меў права? Магчыма, таму, што «жыццё ад банка адрозніваецца тым, што першаму вядомыя даўгі, якія плацяць доўгам перад іншымі».

Замовіць кнігу можна праз сайт кнігарні “Кнігаўка”.