Tag: пераклады

Выходзіць кніга вершаў Арлова ў польскіх перакладах Задуры

“Na brzegu innego czasu” (“На беразе іншага часу”) — так называецца зборнік вершаў беларускага паэта, празаіка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова, які мае выйсці ў чэрвені ў польскім выдавецтве PIW (Państwowy Instytut Wydawniczy) . Вершы выбраў і перастварыў па-польску знакаміты паэт і перакладчык Богдан Задура. «Я доўга думаў, як назваць […]

Кніжныя навінкі для дзяцей ад менскага выдавецтва

Выдавецтва “Папуры” выпусціла некалькі новых кніг для самых маленькіх. Тры з гэтых кніг уяўляюць сабой серыю, разлічаную на развіццё эмацыйнага інтэлекту дзяцей ад сусветна вядомай пісьменніцы і псіхолага Сюзанны Ізерн. Чацвертая — беларуская версія кніжкі-кардонкі Святланы Рабавай. Тры новыя кніжкі Сюзанны Ізерн пераклала Наталля Маслінка. “Лісяня кажа няпраўду”, “Яноцік хоча […]

Творы літаратараў з Беларусі і Украіны перакладуць на 13 моў

#FreeAllWords — праект міжнароднай падтрымкі аўтараў, якія крытыкуюць вайну і абараняюць правы чалавека, абвесціў імёны літаратараў, чые творы будуць перекладзены на 13 моў свету. Так, у найбліжэйшы час на сайце перакладчыцкай ініцыятывы ад Еўрапейскай рады пісьменнікаў (European Writers’ Council) з’явяцца пераклады твораў Уладзіміра Някляева, Таццяны Нядбай, Уладзіміра Лобача, Наталіі Матолінэць, […]

Хадановіч раскажа пра гісторыю феномена Ведзьмара

У межах цыклу літаратурных інтэрнэт-спатканняў “Санаторый пад клепсідрай” літаратар і выкладчык Андрэй Хадановіч правядзе дыскусію-размову з назвай “Вядзьмар: гісторыя феномена”. Госцем выпуску будзе Адам Флама – даследчык творчасці Анджэя Сапкоўскага і мастацкага свету “Ведзьмара”, галоўны польскі ведзьмаразнаўца, аўтар першай і адзінай біяграфіі Вядзьмара. Падставай для размовы паслужыла з’яўленне чарговага тома вядзьмарскай сагі […]

“Іліяда” Гамера ўпершыню выходзіць на беларускай мове

У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшаў з друку першы том “Іліяды” Гамера, які ўключае 12 з 24 песень старажытнай гераічнай паэмы. Пераклад са старагрэцкай мовы здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі. “Іліяда” — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру. […]

Бразільскія казкі з’явяцца па-беларуску

Выйшаў поўны наклад кнігі “Бразільскія народныя казкі” ў запісах Сільвіа Рамэра, якую з партугальскай на беларускую мову пераклаў Дзмітрый Магілеўцаў. Але ўжо цяпер, дзякуючы фота сігнальнага асобніка, мы можам крыху азнаёміцца з выданнем. “У выданні сабраныя бразільскія народныя казкі, запісаныя ў канцы ХІХ ст. Яны ўвабралі ў сябе ўсё, што […]

Выдавец Янушкевіч анансаваў выхад трох кніжных навінак

Выдавецтва “Янушкевіч”, якое цяпер працуе ў Польшчы анансавала ў сацсетках выданне трох новых кніг. Ужо ў маі чакаецца выхад перакладу Стывена Кінга і дзвюх арыгінальных беларускіх кніг — прыгодніцкага рамана Альгерда Бахарэвіча і казка ад мастачкі пра мора, якое прыйшло ў горад. Казка для дзяцей ад мастачкі Эльгі Паповай “Мора […]

Эсэ нобелеўскага лаўрэата — у філасофскай серыі

Серыя “Галерэя чалавечай думкі” выдавецтва “Энцыклапедыкс”, у якой выходзяць філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, папоўнілася новай кнігай — Бертран Расэл “Мастацтва філасофствавання”. Выданне, акрамя ўласна эсэ, таксама змешчаны кароткі біяграфічны нарыс пра яго аўтара і кароткі англійска-беларускі тэрміналагічны гласар, паведамляе суполка “Акадэмічная кніга”. Навінку ўжо можна купіць у менскай […]

Паводле кнігі Дзмітрыя Плакса ў Стакгольме паставяць п’есу

Беларускі паэт і празаік Дзмітрый Плакс напісаў кнігу “Пётр” пра свайго сына, якога жорстка забіў аднагодак у 16-гадовым узросце. Цяпер драматург і загадчык літаратурнай часткі Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме Якаб Хірдваль перапрацоўвае гэты твор у п’есу “Пётр: час”. Прэм’ера мае адбыцца 30 жніўня ў тэатры “Арыён”, піша zbsb.info. Пяць […]

Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля даступны ў кнігарнях

У зборнік “Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля” ўвайшлі творы Талстога, перакладзеныя народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём — прадаўжальнікам гуманістычнай традыцыі ў літаратуры, талстоўцам у маладосці. Укладальнікі Міхась Марчанка і Антон Шустаў падбалі пра тое, каб у кнізе сярод іншага ўпершыню з’явіліся пераклады Янкі Брыля, якія раней нідзе не публікаваліся. […]