“Na brzegu innego czasu” (“На беразе іншага часу”) — так называецца зборнік вершаў беларускага паэта, празаіка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова, які мае выйсці ў чэрвені ў польскім выдавецтве PIW (Państwowy Instytut Wydawniczy) . Вершы выбраў і перастварыў па-польску знакаміты паэт і перакладчык Богдан Задура. «Я доўга думаў, як назваць […]
Рознае
Прыём заявак на літаратурную рэзідэнцыю ў Варшаве
Старамесцкі Дом Культуры (SDK) запрашае падаваць заяўкі на літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў і пісьменніц, драматургаў і драматургінь, перакладчыкаў і перакладчыц з Беларусі і Украіны. Мяркуецца выбраць як мінімум пяць рэзідэнтаў для пражывання ад 2 да 6 тыдняў. Арганізатары рэзідэнцыі хочуць уключыць замежных пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у варшаўскі літаратурны […]
Pradmova запрашае кожнага на інтэрв’ю, каб удасканаліцца
З дапамогай меркаванняў наведнікаў і гледачоў фэсту каманда Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш яскравымі, а ўмовы правядзення — больш камфортнымі. Калі вы былі на імпрэзах фэсту афлайн альбо глядзелі іх анлайн і гатовыя выказаць сваё меркаванне, Pradmova запрашае вас паразмаўляць […]
10 мая выходзяць прыгоды Бахарэвіча з малюнкамі Вольскага
10 траўня ў выдавецтве “Янушкевіч” выходзіць з друку доўгачаканы авантурны раман Альгерда Бахарэвіча “Капітан Лятучая Рыба”. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу, ілюстраваная знакамітым музыкам Лявонам Вольскім. “Капітан Лятучая Рыба” — прыгодніцкі раман для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці […]
Заканчваецца прыём заявак на прэмію Арсенневай
5 траўня заканчваецца прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай, якой адзначаюцца найлепшыя кнігі паэзіі на беларускай мове. Сёлета маюць выдаць дзве ўзнагароды – за кнігі, выдадзеныя ў 2022 і 2023 гадах. Для ўдзелу ў конкурсе аўтарам трэба запоўніць спецыяльную форму па спасылцы і даслаць электронную версію кнігі разам з вокладкай […]
7 траўня назавуць пераможцу прэміі за найлепшую вокладку
7 траўня ў Варшаве у Музеі Вольнай Беларусі ў 18:00 пачнецца цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава, якой адзначаць найлепшую кніжную вокладку. На цырымоніі будзе абвешчана імя аўтара ці аўтаркі найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 годзе. Спецыяльны госць імпрэзы – Лявон Вольскі, які заспявае песні на вершы Міхала Анемпадыстава. Прэмія заснавана […]
Творы літаратараў з Беларусі і Украіны перакладуць на 13 моў
#FreeAllWords — праект міжнароднай падтрымкі аўтараў, якія крытыкуюць вайну і абараняюць правы чалавека, абвесціў імёны літаратараў, чые творы будуць перекладзены на 13 моў свету. Так, у найбліжэйшы час на сайце перакладчыцкай ініцыятывы ад Еўрапейскай рады пісьменнікаў (European Writers’ Council) з’явяцца пераклады твораў Уладзіміра Някляева, Таццяны Нядбай, Уладзіміра Лобача, Наталіі Матолінэць, […]
У Рамана Абрамчука выйшаў дэбютны зборнік паэзіі
Першая кніга паэта і аўтара песняў Рамана Абрамчука “Вершы для храмаў, сіза, ічу” выйшла ў выдавецтве Hochroth Minsk, якое месціцца ў Берліне. Пра гэтага расказаў выдавец і паэт Дзмітрый Строцаў. У зборнік увайшлі тэксты, напісаныя ў перыяд з восені 2020-га па 2024, прысвечаныя пратэстам, эміграцыі, вайне і палітвязням. Кнігу склала […]
Хадановіч раскажа пра гісторыю феномена Ведзьмара
У межах цыклу літаратурных інтэрнэт-спатканняў “Санаторый пад клепсідрай” літаратар і выкладчык Андрэй Хадановіч правядзе дыскусію-размову з назвай “Вядзьмар: гісторыя феномена”. Госцем выпуску будзе Адам Флама – даследчык творчасці Анджэя Сапкоўскага і мастацкага свету “Ведзьмара”, галоўны польскі ведзьмаразнаўца, аўтар першай і адзінай біяграфіі Вядзьмара. Падставай для размовы паслужыла з’яўленне чарговага тома вядзьмарскай сагі […]
Літаратары і выдаўцы едуць у еўрапейскае турнэ
Паэтка Юля Цімафеева, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч супольна наведаюць чатыры вялікія гарады, каб сустрэцца са сваімі чытачамі. На сустрэчах будзе гучаць літаратура, будуць размовы з чытачамі і перадусім прэзентацыя навінак. Альгерд Бахарэвіч прадставіць насычаны драйвам прыгодніцка-авантурны раман “Капітан лятучая рыба”. Сяргей Шупа раскажа пра […]