Рознае

Новая кніга Севярынца – на кірмашы ў Варшаве

На беларускім стэндзе (11/D5) у межах Варшаўскага кніжнага кірмаша да 31 траўня можна набыць новую кнігу Паўла Севярынца “Беларусь – гэта святое”. Самога аўтара на кірмашы не будзе, але на кожным асобніку на продаж стаіць аўтограф. “Беларусь – гэта святое” – зборнік-сведчанне, створаны за кратамі і складаецца з турэмных малюнкаў, […]

Ірыну Герасімовіч і “33 кнігі для іншай Беларусі” адзначылі прэміяй

28 траўня ў межах праекта Literarische Zu(sammen)künfte фонд мастацтваў Folker Skulima прысудзіў пяць стыпендый / прэмій падтрымкі, якія курыруе ініцыятыва “Weiter Schreiben”. Адну з прэмій атрымала беларуская перакладчыца і выдаўчыня Ірына Герасімовіч. Прэміі фонду атрымліваюць аўтары і аўтаркі ў выгнанні, літаратурныя пасярэднікі і пасярэдніцы, перакладчы і перакладчыкі, а таксама незалежнае […]

Увосень выйдзе альбом творчай спадчыны Алеся Пушкіна

У межах праграмы ArtPower Belarus мае выйсці вялікі альбом Алеся Пушкіна. Каманда ініцыятараў праекта апрацавала архіў матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю мастака і падрыхтавала выдавецкі макет мастацкага альбома. Выхад выдання запланаваны на восень 2026 году. Адным з важных вынікаў працы над выданне стала развіццё і напаўненне старонкі-памяці alespushkin.com. Сёння […]

Аб чым гаворка ў польскамоўнай кнізе пра Кобрын?

Выдавецтва Austeria выпусціла з друку кнігу Хэлены Ліндскуг “Trzy razy Kobryń” (“Тры разы Кобрын”). Аўтарка дзеліцца сваімі нататкамі з наведвання Кобрына ў 1988, 2017 і 2019 гадах. Цікавасць да горада ў аўтракі праз паходжанне, ейны тата-габрэй жыў у Кобрыне перад Другой сусветнай вайной. Кніга каштоўная не толькі ўспамінамі пра Кобрын, […]

Лаўрэатам Прэміі Арсенневай стаў Ігар Кулікоў

27 траўня ў Новым тэатры ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай – адной з найважнейшых узнагарод у галіне беларускай паэзіі. Лаўрэатам прэміі 2026 году стаў Ігар Кулікоў з кнігай “Нетутэйшая далечыня” (Янушкевіч, 2025) за метафізічную адвагу ў працы з мовай і стварэнні апрычонага мастацкага свету. У кароткі […]

Выходзіць фантастычная ірландская гісторыя ў перакладзе Скурко

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад дзіцячай кнігі ірландскай аўтаркі Эрыкі Макган “Табіта Плімтак жыве на самым краі свету”. Фантастычную гісторыю пераклаў Андрэй Скурко. Кніга апавядае пра тое, як капрызлівыя сваякі выпраўляюць дзяўчынку Табіта штодзень уніз па скале па ежу і іншыя патрэбныя рэчы. Але тая гэтым не пераймаецца: у пячорах-кішэньках […]

Па-беларуску выйшла кніга вершаваных афарызмаў Буды

Выдавецтва Rozum.Media паведаміла пра выхад першага беларускага выдання зборніка вершаваных афарызмаў “Дгаммапада”, аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку будызму Буду Шак’ямуні. На беларускую мову кнігу пераклаў паэт і будыст Макс Шчур паводле даслоўнага ангельскага падрадкоўніка з граматычным разборам арыгіналу, даступнага анлайн у NTU Digital Library of Buddhist Studies. “Дгаммапада”, напісаная на мове […]

На беларускую пераклалі кнігу для падлеткаў нігерыйска-ірландскай пісьменніцы

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад кнігі нігерыйска-ірландскай тэлевядоўцы, рэпарцёркі і пісьменніцы Зэйнаб Боладэл “Я заплятаю косы” (Braids Take A Day, 2024). На беларускую мову кнігу пераклала Марына Дзергачова. Ілюстрацыя на вокладцы навінкі — Грэйс Энэмаку. Анатацыя: “Раздзяліць. Заплесці. Паўтарыць.Таямніцы, як і косы, патрабуюць цярплівасці: яны расплятаюцца паволі, адна за адной…Нарэшце […]

Мікола Дзядок прэзентуе кнігу апавяданняў у Вільні

31 траўня ў прасторы ZOLAK у Вільні адбудзецца прэзентацыя новай кнігі “Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах” палітвязня Міколы Дзядка. Кніга выйшла ў выдавецтве “Камунікат” на беларускай і расейскай мовах. Гэта першая кніга, напісаная аўтарам пасля вызвалення. У ёй Мікола Дзядок з максімальна даступнай выразнасцю і шчырасцю […]

Паэзія Разанава ў італьянскіх і нямецкіх перакладах

У італьянскім выдавецтве WriteUp выйшла з друку кніга выбранай паэзіі Алеся Разанава “Sumus ne simus”. У зборніку пададзеныя беларускія арыгіналы вершаў і пераклады на італьянскую ды нямецкую мовы. Над перакладамі працаваў цэлы калектыў аўтараў, у тым ліку Мая Галаванава і Томас Вайлер, які выступілі і ў ролі рэдактараў-укладальнікаў кнігі. “Вялікі […]