Рознае

Gutenberg анансуе прыгодніцкі раман для падлеткаў

Выдавецтва Gutenberg Publisher падзялілася навіной пра хуткі выхад з друку навінкі — кнігі “Вера — дачка флібусцьера” Валянціна Вяркеева. Прыгодніцкі раман з’явіцца 20 траўня, а пакуль можна перадзамовіць кнігу праз сайт выдавецтва. Вокладку для рамана намалявала Марыя Платонава. Анатацыя: “Што, як звычайную дзяўчынку зрабіць дачкой капітана піратаў, а пасля кінуць […]

Выйшла новая кніга паэта і мастака Андрэя Бурсава

У выдавецтве Skaryna Press выйшла трэцяя паэтычная кніга паэта і мастака Андрэя Бурсава з назвай “Сонм-Трава”. Выданне склалі тэксты з папярэдніх зборнікаў, новыя вершы і тэксты, якія на працягу гадоў заставаліся раскіданыя па сеціве, вершы, напісаныя па-ангельску, і пераклады з розных моваў. “Новая кніга Андрэя Бурсава атрымалася шакавальным, неапісальнай прыгажосьці […]

Gutenberg анансуе кнігу пра дыназаўра ад Андрэя Скурко

У выдавецтве Gutenberg Publisher мае выйсці новая кніга для дзяцей ад творчага тандэму Андрэя Скурко і мастачкі Волі Кузміч. Старт продажаў плануецца на 16 траўня і пачнецца ў межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве. “Кніга друкуецца ўжо! <…> Вокладку ўжо рассакрэчваю. Трэцяя кніга ў нашай калабарацыі з Андрэем Скурко — «Як […]

Аўдыякніга “Па што ідзеш, воўча?” — на ўсіх пляцоўках

Твор Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” быў агучаны “Еўрарадыё” яшчэ некалькі гадоў таму, але цяпер яго можна паслухаць на любой зручнай лічбавай пляцоўцы. Дыстрыб’ютарам гэтай аўдыякнігі стаў рэсурс Audiobooks.by. “Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, […]

Янушкевіч купіў правы на выданне двух важных твораў

Па-беларуску мае выйсці легендарны раман Гюнтэра Граса “Бляшаны барабан” і зусім свежы ды актуальны твор польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха “Нуль”, які пабачыў свет 26 лютага 2025 году. Пра набыццё правоў на гэтыя выданні паведаміла выдавецтва “Янушкевіч”.  Перамовы з праваўладальнікамі пра выданне Гюнтэра Граса доўжыліся амаль год. І вось цяпер перакладчык […]

Красавіцкі нумар “Літаратурнай Беларусі” (PDF)

Выйшаў красавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім у традыцыйных рубрыках чытачы знойдуць успаміны пра сяброўства Барадуліна і Калесніка, прозу Міхася Зізюка, вершы ад Ірыны Хадарэнкі, Уладзіміра Васька, Вольгі Грыдзюшкі, а таксама крытыку ажно на тры кніжныя навінкі ды многае іншае. ЗМЕСТ ЗГАДКІ: два эсэ Кастуся ЦВІРКІ пра пісьменнікаў Васіля ВІТКУ […]

Новы выпуск падкаста Сяргея Дубаўца пра віленскую анталогію

Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец у падкаст-праекце спецыяльна для сайта Bellit.info працягвае апавядаць пра Вільню, гэтым разам пра ейнае месца ў творчасці Алеся Гаруна, Наталлі Арсенневай, Максіма Танка. Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Анталёгія “Вільня” (выпуск 3). Незвычайная вечарынка Можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга — мемуары Бэлы Шагал “Запаленыя свечкі” з ілюстрацыямі Марка Шагала. З ідышу пераклаў Ігар Крэбс. “424 старонкі! Праілюстраваў выданне Марк Шагал. З вялікімі прыгодамі, але мы дамагліся пакупкі ліцэнзіі на гэтыя графічныя ілюстрацыі, каб вы маглі насалодзіцца прыгожым выданнем”, — дзеляцца навіной у выдавецтве. […]

Валянціна Аксак піша пра навінку ад Ганны Кандрацюк

Паэтка Валянціна Аксак напісала рэцэнзію на новую кнігу Ганны Кандрацюк “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці”, якую выпусціў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Выданне будзе прэзентаванае падчас Кніжнага кірмашу ў Беластоку 26 красавіка. Падаем тэкст рэцэцнзіі цалкам. Вялікая падарожная кніга Ганны Кандрацюк Першае чытацкае ўражаньне, што ўсе папярэднія кнігі Ганны […]

Каміла Цень напісала два новыя дэтэктывы

У выдавецтве “Янушкевіч” вышла новая кніга “Наступны прыпынак — смерць” ад аўтркі, якая піша пад псеўданімам Каміла Цень. Кнігу ўжо можна набыць у кнігарні “Кнігаўка” ў Варшаве і замовіць дастаўку па пошце. У зборнік увайшлі дзве аповесці: “Наступны прыпынак — смерць” і “Красная куртка”. Прыгоды кантралёркі грамадскага транспарту Зінаіды Юр’еўны […]