Рознае

Пачаўся новы сезон прэміі за найлепшую паэтычную кнігу

Арганізатары абвяшчаюць прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове. У гэтым годзе маюць выдаць дзве ўзнагароды – за кнігі, выдадзеныя ў 2022 і 2023 гадах. Паэтычная прэмія была заснавана ў гонар Наталлі Арсенневай, выдатнай паэткі  і зоркі літаратуры Заходняе Беларусі, аўтаркі слоўваў […]

Выйшла вялікая гутарка з Дзянісам Марціновічам

Гісторык, культурны журналіст і тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч завітаў у падкаст “Каля літаратуры”, каб расказаць пра сваю кнігу пра сакратара кампартыі БССР Мікалая Слюнькова, піша Літрадыё. Чаму ён выбраў менавіта гэтага героя для кнігі, але не патэлефанаваў яму, каб узяць інтэрв’ю? Чаму беларуская гуманітарыстыка заўсёды была і ёсць нечым накшталт элітарнага хобі і калі на прылаўках беларускіх кнігарань […]

“Глінянага Вялеса” пасмяротна далі Юрыю Станкевічу

Стаў вядомы новы лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”. Прэміяй за 2023 год пасмяротна ўзнагароджаны празаік Юры Станкевіч за агульны ўнёсак у беларускую літаратуру. Раней ніколі прэмія “Гліняны Вялес” не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам зрабілі выключэнне, піша радыё “Рацыя”. “Раней ніколі прэмія «Гліняны Вялес» не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам мы вырашылі зрабіць […]

Два раманы Сашы Філіпенкі выходзяць па-беларуску

Выдавецтва Gutenberg Publisher неўзабаве плануе выдаць раманы пісьменніка Сашы Філіпенкі “Былы сын” і “Крэмулятар” у перакладах на беларускую мову. На сайце выдавецтва адкрытая перадзамова на абедзьве кніжкі. Як расказалі ў выдавецтве, першы раман Сашы Філіпенкі “Былы сын” паедзе да пакупнікоў на гэтым тыдні, “Крэмулятар” — у канцы красавіка (замовіць тут). […]

Дзе ў замежжы кожны можа набыць беларускія кнігі?

Многія беларусы вымушана апынуліся за мяжой без магчымасці ўзяць з сабой хатнія бібліятэкі і наведваць кнігарні на радзіме, таму паўстае пытанне, дзе набыць навінкі на беларускай мове. Пра 12 анлайн-пляцовак, якія распаўсюджваюць беларускую літаратуру па ўсім свеце, расказаў аўтар-выканаўца Ілля Фаляжынскі, а па ягоных слядах спіс падрыхтавала “Будзьма“. 1. Кнігаўка […]

Першая персанальная выстава Кацярыны Дубовік — адкрыццё ў Вільні 12 красавіка

12 красавіка ў Вільні адкрыецца маштабная выстава кніжнай графікі Кацярыны Дубовік з назвай “Я правяду цябе да ўзлеску…”. Экспазіцыю складуць 45 арыгінальных працаў мастачкі, выкананыя ў розных тэхніках: афорт, тэмпера і маркеры на паперы, трафарэт і туш, тэмпера і гуаш і інш. На выставе будуць прадстаўленыя выбраныя працы з кніг, […]

Вершы пра інструменты ад Андрэя Скурко — перадзамова

Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў Польшчы, анансавала новую кнігу і адкрыла на яе перадзамову. Гэта кніжка-кардонка для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай “Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты”, якая мае выйсці 1 траўня. Кніжка складаецца з 12 гісторый пра інструменты, якія праілюстравала мастачка Воля Кузьміч. […]

Skaryna Press рыхтуе слоўнік кінатэрмінаў

Выдавецтва Skaryna Press анансавала выпуск першага беларускага слоўніка, прысвечанага кіно. Слоўнік кінатэрмінаў будзе змяшчаць больш за тысячу артыкулаў, якія будуць уключаць тлумачэнні тэрмінаў, а таксама адпаведнікі з іншых моваў. Лексіка, прадстаўленая ў слоўніку, будзе ўключаць:• прафесійныя і тэхнічныя кінатэрміны (мантаж, кадр, адмысловы эфект);• жанравыя і відавыя кінатэрміны (вестэрн, дакументальнае кіно, […]

Віктар Марціновіч у Нью-Ёрку піша кнігу пра мастацтва

Пісьменнік і выкладчык Віктар Марціновіч перарваў працяглае маўчанне ў сацсетках і паведаміў, што цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку і ў межах праграмы Фулбрайта як прафесар у Хантэрскім каледжы (Hunter College) будзе цягам некалькіх месяцаў працаваць над кнігай пра мастацтва. “Заўсёды імкнуўся патрапіць у гэты горад. Здавалася: калі я прыеду сюды не […]

Прылуцкі: Я не веру ў фразу «мастацтва дзеля мастацтва»

Сяргей Прылуцкі (або Сірошка Пістончык) – беларускі паэт з Брэста, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Кіеве. Nottoday.media паразмаўляла з Сяргеем пра трэш-прозу, ролю паэзіі ў ваенны час і пра тое, адкуль ён чэрпае ідэі для напісання вершаў. – Чаму вы выбралі менавіта паэзію, як спосаб праявіць сябе? – Калі казаць пра верш, то ў мяне прысутнічае не […]