21 сакавіка, у дзень нараджэння Францішка Багушэвіча, Беларускі ПЭН абвясціў кароткі спіс намінантаў на прэмію Багушэвіча, якой ганаруюцца творцы, што аднаўляюць гістарычную памяць і ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць.
Такім чынма, журы абрала 4 кнігі, 2 тэлевізійныя і 1 YouTube-праект:
– «Вусы Скарыны» – аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч (телевізійны праект «Белсата»)
– «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» – аўтарка і вядоўца Кацярына Ваданосава (телевізійны праект «Белсата»)
– «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» – Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч (фонд «Kamunikat.org»)
– «Стагодзьдзе НН» – Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»)
– «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўкага 1928 году. Захаваная спадчына» – Вольга Лабачэўская (выдавецтвы «Skaryna Press» і «Czabor Publishing»)
– «Савецкая Беларусь» – Ганна Севярынец (выдавецтва «Czabor Publishing»)
– «Беларусь як тэкст» – каманда анлайн-часопіса «Taubin» (цыкл YouTube-лекцый)
