Бэстсэлер Эндзі Ўіра “Марсіянін” выйшаў адразу ў трох фарматах — папяровым,электронным і аўдыя. Пераклад і выданне кнігі сталіся магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы, выдавецтва Gutenberg Publisher і аўдыявыдавецтва Audiobooks.by. А таксама дзякуючы фінансавай падтрымцы беларусаў і беларусак ЗША — Мікіты, Юрыя, Марыянны, Каці і Сяргея. “Хтосьці скажа, што […]
Рознае
Прэзентацыя кнігі Алега Груздзіловіча ў Вільні
27 верасня ў 19:00 у Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі “Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы” журналіста Алега Груздзіловіча, былога палітвязня, які быў асуджаны на 1,5 года зняволення. Аўтар “Прыгодаў” Алег Груздзіловіч і аўтарка прадмовы Вольга Вялічка з радасцю адкажуць на ўсе пытанні. А ў продажы будзе шмат кніг беларускіх выдавецтваў. Як […]
Дэбютны паэтычны зборнік Марыны Хобель
Выдавецтва hochroth Minsk выпусціла з друку новую кнігу паэзіі — дэбютны зборнік Марыны Хобель (Marina Hobbel), беларускі, якая жыве ў Нарвегіі. Кніга мае назву “(не)магчымасць пісьма”. Марына Хобель дагэтуль была вядомая перадусім як перакладчыца з беларускай, украінскай і расійскай на нарвежскую мову. Зусім нядаўна, напрыклад, быў надрукаваны ейны пераклад кнігі […]
“Вандроўнік” — кніга пра Міколу Купрэева (чытаць pdf)
19 верасня спаўняецца 20 гадоў з дня смерці пісьменніка Міколы Купрэева. З гэтай нагоды Bellit.info выкладае ў адкрыты доступ кнігу “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева”, у якую ўвайшлі ўспаміны, эсэ, прысвячэнні, вершы і проза пісьменніка. Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз […]
Паэтычныя чытанні ў Варшаве на ўзбярэжнай пад мостам
21 верасня ў Варшаве адбудзецца паэтычная імпрэза пад Шлёнска-Дамброўскім мастом цераз Віслу на баку раёна Прага. Апрача паэтычных чытанняў чакаюцца акустычныя выступы некалькіх музыкаў. Сярод гасцей Данііл Вашкевіч, Аліса Грынман, Сербскі нож, Марго, Фёдар Жывалеўскі, Уладзь Лянкевіч, Ігар Кулікоў. Музыка: Андрэй Зуеў і Syndrom Samazvanca (акустыка) 21.09 (субота)17:00Śląsko-Dąbrowski мост. Празскі […]
Анонс кнігі пра футбол на Аршаншчыне Арцёма Сізінцава
Выдавецтва Skaryna Press анансавала выхад новай кнігі ад журналіста і блогера Арцёма Сізінцава “На “Старт” і ў “Тэмпе””, якая прысвечаная спорту. Таксама выдаўцы запусцілі збор сродкаў на выданне кнігі на краўдплатформе Gronka.org. “Пра беларускі спорт выдаецца ня так шмат, а па-беларуску — тым болей. Аўтар — вядомы аматарам спорту журналіст […]
Журы абвясціла доўгі спіс намінантаў на Гедройця
Журы Прэміі Гедройця, якой ганаруецца найлепшая беларуская празаічная кніга, распачало працу у жніўні гэтага году. Імя лаўрэата стане вядомым у лістападзе, а пакуль мы дазнаемся, якія творы ўвайшлі ў доўгі спіс намінантаў на прэмію. У звязку з невялікай колькасцю выдадзеных у 2022–2023 гадах мастацкіх кніг на беларускай мове, выкліканай крызісам […]
Знойдзены невядомыя раней фрагменты Бібліі Скарыны
Краязнавец і даследчык з Бярозы Сяргей Кнырэвіч, які працяглы час жыве ў Чэхіі, падзяліўся архіўнай знаходкай у суполцы “Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання“. “Сёння ў Празе ўдалося знайсці 14 двухаркушавых (4-старонкавых) фрагментаў пражскай кнігі БЫЦЦЯ (Францыска Скарыны — Bellit.info) Гаворка ідзе пра 5-ы сшытак (аркушы ЛЕ, ЛS, ЛЗ, ЛИ), […]
“Дзве душы” Гарэцкага выйшлі па-ангельску ў Канадзе
У канадскім выдавецтве Grunwald Publishing выйшла аповесць Максіма Гарэцкага “Дзве душы” ў перакладзе Волі Яноўскай на ангельскую мову, якая таксама з’яўляецца заснавальніцай выдавецтва. Кніга ў перакладзе мае назву Maksim Haretski “Two Souls” і прадаецца на самых папулярных інтэрнэт-пляцоўках (напр., Amazon) у двух фарматах: электронным і друкаваным. “… Для ЗША і […]
“Сабакі Эўропы” — цяпер у электронным фармаце
Раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”, які зазнаў некалькі папяровых перавыданняў, цяпер даступны ў электронным фармаце (e-book). Такой навіной падзялілася выдавецтва “Янушкевіч”. “У якіх сувязях і стасунках знаходзяцца мова бальбута, Маўчун з Белых Росаў узору 2049 года, шаптуха Бянігна ды Максім Крывічанін, чалавек з пакетам, капсула часу і агент-берлінец Тэрэзіюс Скіма? […]