Рэзідэнцыя для літаратараў у аўстрыйскім Грацы

Kulturvermittlung Steiermark, які дзейнічае ў горадзе Грац (Аўстрыя), запрашае падавацца на рэзідэнцыю Graz City Writer 2025–2026 для літаратараў і літаратарак, паведамляе Сектар.

  • Для каго: аўтараў прозы, паэзіі ці п’ес, якія маюць мінімум 2 выдадзеныя кнігі або пастаўленыя п’есы (не самвыдат).
  • Калі: з 1 верасня 2025 па 31 жніўня 2026 гадоў

Штогадовая рэзідэнцыя ад Града Грац і International House of Authors Graz — магчымасць жыць і працаваць у горадзе без фінансавага ціску.
Прапануецца:

  • Штомесячная стыпендыя 1300 EUR
  • Жыллё
  • Магчымасці для выступаў, дыялогу з гарадской сцэнай.

Дэдлайн падачы заяўкі — 31 сакавіка.
Даведацца больш і падацца праз афіцыйны сайт