У Польшчы перавыдадуць дэбютную аповесць “Дзень святога Патрыка” і гістарычны раман “Гасцініца «Бельгія»” Ганны Севярынец. Абедзве кнігі выйдуць пад адной вокладкай. Дыхтоўны том ужо можна папярэдне замовіць са зніжкай.
У новым выданні раманы яшчэ раз адрэдагаваныя, вёрстка ўзбагацілася фотаздымкамі горада і дзейных асобаў.
“Гасцініца «Бельгія»” — гістарычны раман, прысвечаны аднаму з самых цікавых перыядаў у гісторыі сучаснай Беларусі, 1920-м гадам. Героі — маладыя паэты, якія будуюць асабістае жыццё і жыццё рэспублікі па канонах новага мастацтва. Кніга створана на падставе архіўных матэрыялаў і мемуарных крыніц.
Аповесць “Дзень Святога Патрыка” ўпершыню пабачыла свет у выдавецтве “Рэгістр” у 2017 годзе. Твор прысвечаны праблеме беларускай мовы і літаратуры.



Пры папярэдняй замове і папярэдняй аплаце кошт новага выдання да 7.11.2025 складае 75 злотых (пазней будзе ад 90 злотых). Для замовы і атрымання рэквізітаў на аплату выдаўцы просяць скантактоўвацца: ТГ @veryvala, czabor.kniharnia@gmail.com, +48 577 555 380.






