Беларусь на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы

Сёлета на Міжнародным кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу (Германія), які пройдзе ў канцы сакавіка, у праграме будуць і прадстаўнікі беларускай літаратуры і выдавецкай справы. Сярод іншага Альгерд Бахарэвіч, Святлана Алексіевіч, Таня Арцімовіч, Вера Бурлак, Юля Цімафеева, Зміцер Вішнёў.

Прапануем вашай увазе спіс мерапрыемстваў з удзелам беларусаў і датычных беларускай літаратуры:

26 сакавіка

На закрытым мерапрыемстве Альгерд Бахарэвіч будзе ўганараваны прэстыжнай прэміяй еўрапейскага паразумення (Leipziger Buchpreis zur Europäischen Verständigung) за раман “Сабакі Эўропы“.
Чакаецца анлайн трансляцыя з 19 да 22 гадзіны на афіцыйным сайце кірмаша.

27 сакавіка

10:45 — Europas Hunde. Размова літаратурнага крытыка Зігліндэ Гайзэль з Альгердам Бахарэвічам.
Пляцоўка: Cafe Europa, Messegelände (Halle 4, Stand E401).

11:25 — Беларусь. Гісторыя/і няскончанай рэвалюцыі. Удзельнікі: Таня Арцімовіч, Інга Пэтц, Іна Валіцкая. Мадэратарка Караліна Саўчук.

У сваіх бягучых публікацыях Таня Арцімовіч і Інга Пэц падводзяць вынікі няскончанай рэвалюцыі 2020 году і даюць зразумець нямецкамоўнай публіцы краіну, якой працягвае кіраваць дыктатарскі рэжым. Як гэта — жыць у атмасферы пастаяннага страху і кантролю? Якую ролю адыгрываюць тыя, хто падтрымлівае рэжым? І якія ёсць перспектывы палітычных зменаў?
Пляцоўка: Forum offene Gesellschaft (Halle 2, Stand B500).

12:00 — Кінапартрэт, дыскусія і чытанні са Змітром Вішнёвым. Мадэратарка: Астрыд Фехштэт. Арганізатар: ПЭН-цэнтр Германіі / Writers-in-Exile
Пляцоўку: VS/PEN (Halle 4, Stand G505).

12:30 — Вецер з палаючых дамоў. Самасцвярджэнне і пісьменства ў гады вайны. Дыскусія з удзелам Наталкі Сняданко, Юлі Цімафеевай, Якуба Экера і Керстын Прайвус. Мадэратар: Герхард Гнаўк.
Пляцоўка: Cafe Europa, Messegelände (Halle 4, Stand E401).

13:00 — Прэмія Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу 2025. Прэзентацыя аўтараў-намінантаў у катэгорыі “Пераклад”, адным з якіх стаў Томас Вайлер за пераклад кнігі “Я з вогненнай вёскі…” Адамовіча, Калесніка і Брыля.

Штогод Прэміяй Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу ганаруюцца выдатныя новыя нямецкамоўныя публікацыі і пераклады ў катэгорыях мастацкая літаратура, навукова-папулярная літаратура/эсэ і пераклад. Агульная сума прызавога фонду 60 000 еўра. Журы з сямі чалавек складаецца з нямецкіх журналістаў і літаратурных крытыкаў. Больш інфармацыі пра прэмію на афіцыйным сайце.
Пляцоўка: Forum International (Halle 4, Stand C403).

17:00 — Адбудзецца ўласна абвяшчэнне вынікаў і цырымонія ўзнагароджання Прэміяй Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу. Сярод удзельнікаў-намінантаў перакладчык Томас Вайлер.
Пляцоўка: Glashalle — Magnolienallee.

19:00 — Zeitgeschichtliches Forum Leipzig. Размова пра “Сабакаў Эўропы”Зігліндэ Гайзэль размаўляе з аўтарам рамана і з перакладчыкам Томасам Вайлерам.
Пляцоўка: Zeitgeschichtliches Forum (Grimmaische Str. 6 04109 Leipzig).

28 сакавіка

11.00 — Размова Альгерда Бахарэвіча з Jo Schück пра раман “Сабакі Эўропы”. Пляцоўка: Messegelände ARD, ZDF, 3sat (Literaturbühne, Glashalle, Ebene 1, Stand 01).

13:30 — Выхад з савецкага ценю. Дыскусія з удзелам Юрка Прахаські, Юлі Цімафеевай,
Якуба Экера і Вільфрыда Ільгэ. Мадэратар: Герхард Гнаўк.
Пляцоўка: Café Europa (Halle 4, Stand E401).

19:00 — прэзэнтацыя новых кніг edition.fototapeta, з удзелам Андрэаса РостэкаАльгерда БахарэвічаЮлі ЦімафеевайІнга ПэтцаТацяны Арцімовіч. Прэзэнтацыя кнігі Інга Пэтца пра Беларусь “Rasender Stillstand”. Дыскусія.
Пляцоўка: Кінатэатр UT Connewitz (Wolfgang-Heinze-Str. 12а, 04277).

20:00 — Рыхтуйцеся да ўсяго! Размовы пра ўзрушэнні, змены і тое, што надыходзіць пасля іх. Госці вечара адважна і ўважліва даследуюць свае ўласныя або калектыўныя ўзрушэнні ў розных жанрах, такіх як паэзія, рэпартажы, эсэ ці тру-крайм. З дакладнай назіральнасцю, праніклівай самарэфлексіяй і чорным гумарам яны расказваюць пра выключныя сітуацыі і герояў, якія адважваюцца на новы пачатак, каб захаваць свабоду і самабытнасць.

Удзельнікі: Эльза Эйдс (CZ), Таня Арцімовіч (BL), Біляна Црвенкоўска (MK), Яніс Ёнеўс (LT), Барбі Маркавіч (AT/RS), Святлана Лавачкіна (DE/UA) і Фарук Шэхіч (BH). Музычнае суправаджэнне афра-ўкраінскага хіп-хоп праекта FO SHO SISTERS з Харкава.
Мадэратарка: Салва Хумсі.

Пляцоўка: LOFFT Theater Leipzig, Spinnereistr. 7, 04179 (Halle 7).

20:00-23:45 — Пятнічныя чытанні паэзіі ў кнігарні, у межах якіх выступяць розныя паэты і паэткі. Сярод выступоўцаў каля 21 гадзіны чакаецца Вера Бурлак з сумеснымі чытаннямі з перакладчыкам Томасам Вайлерам. Поўная праграма на lyrikbuchhandlung.de
Пляцоўка: галерэя KUB, Kantstraße 18, 04275.

29 сакавіка

13:00 — Беларускія выдаўцы на эміграцыі. Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч размаўляе з выдаўцамі ў выгнанні Аленай Казловай, Андрэем Янушкевічам і Сяргеем Шупам.

Беларусь практычна цалкам знікла з фокусу грамадскага абмеркавання і ўспрымання ў Нямеччынне і ЕС агулам. Разам з тым рэжым унутры краіны радыкалізуецца і працягвае жорстка дзейнічаць супраць уласнага насельніцтва. Апазіцыя і супраціў у самой краіне больш немагчымыя. Грамадзянская супольнасць разбураная. З 2020 году амаль усе незалежныя выдавецтвы былі вымушаныя зачыніцца. Многія кнігі, якія не адпавядаюць афіцыйнай ідэалогіі, беларуская цэнзура кваліфікуе як экстрэмісцкія і забараняе. Аднак у выгнанні спадчына пратэстаў 2020 году жыве ў новых палітычных, грамадзянскіх і культурных структурах. На эміграцыі быў заснаваны добры дзясятак беларускіх выдавецтваў — у Польшчы, Літве, Чэхіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Канадзе. Выдавецтва “Пфляўмбаўм” і Алена Казлова цяпер працуе з эміграцыі ў Вільні. Сяргей Шупа і ягонае выдавецтва Vesna Books знаходзіцца ў Празе. Андрэй Янушкевіч працягвае справу ў Варшаве. Гэтыя тры выдаўцы таксама выдаюць адных з самых актуальных і вядомых у свеце аўтараў у арыгінале на беларускай мове, гаворка пра Юлю Цімафееву, Вальжыну Морт, Еву Вежнавец і Альгерда Бахарэвіча.

Чаго бракуе выдаўцам у эміграцыі, як яны трымаюць сувязі паміж сабой, наколькі вялікія іх мэтавыя аўдыторыі і як новыя кнігі даходзяць да чытачоў у дыяспары і за яе межамі — пра гэта і не толькі пагавораць удзельнікі дыскусіі, якую мадэраваць будзе Кацярына Нарбутовіч.

Пляцоўка: Cafe Europa, Messegelände (Halle 4, Stand E401).

16:00 — Europas Hunde. Размова пра раман «Сабакі Эўропы» з удзелам Альгерда Бахарэвіча і Томаса Вайлера. Мадэратар Томас Хуміч.
Пляцоўка: Übersetzungszentrum / Forum International, Halle 4, Stand Nr. C403.

З поўнай праграмай Міжнароднага кніжнага кірмаша ў Ляйпцыгу можа азнаёміцца на афіцыйным сайце.