Выпрабуй сябе: тэставанка да Сусветнага дня паэзіі

Bellit.info віншуе ўсіх чытачоў з Сусветным днём паэзіі і прапануе прайсці невялікі тэст, каб праверыць абазнанасць у беларускай паэзіі.

21 сакавіка пачалі адзначаць у свеце з падачы UNESCO у 2000 годзе. Асноўная мэта гэтага свята — падтрымка моўнай разнастайнасці праз магчымасці паэтычнага слова. Паводле задумы гэты дзень таксама мусіць садзейнічаць папулярызацыі паэзіі, яе развіццю, вяртанню да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў, аднаўленню дыялогу паэзіі з іншымі відамі мастацтва: тэатрам, музыкай, жывапісам і інш.