З

Зуб Іна

Зуб Іна Валянцінаўна (нар. 25.05.1952). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага інстытута замежных моў. Працавала перакладчыцай у галіновым навукова-тэхнічным цэнтры “БелКарт”. Друкавалася ў часопісах “Беларусь”, “Маладосць”, “Полымя”, “Работніца і сялянка”. Аўтарка кнігі аповесцей “Сцэнарый не для кіно” (Мінск, 1992).

Зубараў Леанід

Зубараў Леанід Іосіфавіч (нар. 18.11.1943, Мінск). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. У 1958 г. паступіў у Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі на аддзяленне народных інструментаў. Граў у аркестрах народнай музыкі, в/і ансамблі “Блуждающие звезды”. У 1967 г. закончыў факультэт ангельскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Працаваў у […]

Зубовіч Яўген

Зубовіч Яўген Аляксандравіч (нар. 21.8.1984, Чавусы, Магілёўская вобл.). Пісьменнік, краязнавец. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, курсы экскурсаводаў пры Нацыянальным цэнтры па турызме (2010). Аўтар публікацый па краязнаўстве і турызме, піша вершы і прозу. Надрукаваў краяўнаўчую кнігу “Чавусы — горад святога Марціна” (Магілёў, 2008), зборнік вершаў, п’есаў, […]

Зуёнак Васіль

Зуёнак Васіль Васільевіч (нар. 3.6.1935, в. Мачулішча, Крупскі р-н Мінскай вобл.). Паэт, празаік, крытык, літаратуразнаўца, перакладчык. Сябра СП з 1966 г. Закончыў Барысаўскую педагагічную вучэльню (1954), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў у рэдакцыі газеты “Рабочае юнацтва” (Мінск), з 1960 да 1966 г. — у газеце “Піянер […]

Зыкава Кацярына

Зыкава Кацярына (нар. 15.3.1987, Мінск). Паэтка. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут гуманітарнай і экзістэнцыйнай псіхалогіі ў Літве. Жыве ў Гданьску, працуе псіхолагам, псіхатэрапеўтам. Публікавалася ў часопісе “Дзеяслоў”, зборніку “Минская школа. Альманах поэзии” і інш. Выдала кнігу вершаў “Обьяснительная” (Минск, 2012). Фіналістка конкурса “Четвероногая ворона” імя Д. Хармса (Санкт-Пецярбург, 2008) і […]

Зязюля Андрэй

Зязюля Андрэй (сапр. Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч; 7.12.1878, в. Навасады, цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — 17.1.1921, г. Сянно, Віцебская вобл.). Паэт, каталіцкі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1888—1890 гг. вучыўся ў Гальшанскай народнай навучальні, у 1890—1892 гг. — у павятовай вучэльні ў Ашмянах. З 1901 г. служыў у 160-м […]

Зямкевіч Рамуальд

Зямкевіч Рамуальд Аляксандравіч (псеўд. Раман Суніца, Юры Алелькавіч, Саўка Барывой, Шэршань; 7.2.1881, Варшава — 1944, канцлагер Асвенцім, Польшча). Крытык, літаратуразнаўца, перакладчык, калекцыянер. Бацькі паходзілі са Случчыны. Вучыўся ў Кіеве, атрымаў прафесію інжынера-механіка. Збіраў матэрыялы па гісторыі беларускай літаратуры і культуры, працаваў у бібліятэках і архівах Варшавы, Львова, Раперсвіля (Швейцарыя). Жывучы […]

Язэп Зазека

Зазека Язэп Васілевіч (24.6.1907 – 27.8.1977). Празаік, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1967 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.