З

Забалоцкая Людміла

Забалоцкая Людміла (сапр. Саламаха Людміла Васілеўна) (27.12.1949, Крычаў, Магілёўская вобл. — 28.11.2021, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Сябра СП з 1990 г. Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1968 г. закончыла Крычаўскую медыцынскую вучэльню, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты “Іскра”. У 1974 г. закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974—1984 гг. навуковы […]

Завея Людміла

Завея Людміла (сапр. Малеціна Людміла Васільеўна) (нар. 4.11.1955, п. Руднік, Джэзказганскі р-н Карагандзінскай вобл., Казахстан). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Дзяцінства правяла ў в. Якшычы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Клецкую сярэднюю школу. З 1971 г. жыве ў Мінску. Была пастаяннай аўтаркай клецкай раённай газеты “Да новых перамог”. Вершы публікаваліся […]

Загірбекаў Ахмед

Загірбекаў Ахмед (Ахмед-Шейх) Амарасхабавіч (нар. 5.2.1957). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Нарадзіўся ў Чачэна-Інгушскай АСР. Закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяжаўнага ўніверсітэта (1988), псіхалагічны факультэт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Жыве ў Маладзечна. Піша па-руску. Аўтар кніг паэзіі “Таинственная женщина” (Минск, 2006), “Муза зазеркалья” (Минск, 2008), “Каспийский ветер” (Минск, 2012).

Загорская Ніна

Загорская Ніна Сымонаўна (16.7.1940, в. Загор’е, Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэтка. Сябра СП з 1982 г. Закончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1974). У 1960-х працавала старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебацання. У 1973 г. накіравана на працу адказным сакратаром ў рэдакцыю газеты “Зорька”. З […]

Зазека Язэп

Зазека Язэп Васілевіч (24.6.1907, в. Восаў, цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. —  27.8.1977, Мінск). Празаік, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1967 г. Нарадзіўся ў сям’і батрака. Закончыў літаратурны факультэт Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску (1936), аспірантуру пры гэтым інстытуце (1940). Працаваў намеснікам дырэктара Беластоцкага педагагічнага інстытута. У першыя гады Вялікай Айчыннай […]

Зайцаў Вячаслаў

Зайцаў Вячаслаў Кандратавіч (18.9.1917, в. Ахлябініна Уфімскага р-на, Башкартастан, Расія —  19.4.1992, Уладзімір, Расія). Літаратуразнаўца, філосаф, перакладчык. Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Тры класы пачатковай школы закончыў у в. Харкаўская Нурыманаўскага раёна (Башкірыя), сямігодку сялянскай моладзі — на ст. Улу-Целяк Уфімскай чыгункі ў 1931. Закончыў Уфімскі механічны тэхнікум (1935), філалагічны факультэт […]

Законнікаў Сяргей

Законнікаў Сяргей Іванавіч (нар. 16.9.1946, в. Слабада, Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.). Паэт. Сябра СП з 1977 г. Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969). У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Пасля быў літсупрацоўнікам ушацкай раённай газеты “Патрыёт” (1970—1971), […]

Залоска Юрый

Залоска Юрый (Юрась) Іванавіч (нар. 20.2.1968, в. Навасады, Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменнік, журналіст, святар. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (1991—1995), часопісе “Крыніца”. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. З 2003 г. праваслаўны святар. Служыць у г. Мінску. Сябра […]

Замерфельд Яўген

Замерфельд Яўген Мацвеевіч (25.11.1912, в. Жылічы, цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. —  29.4.1980, Барысаў, Мінская вобл.). Паэт, крытык. Закончыў Зембінскую сямігодку (1930) і паступіў у Барысаўскі педагагічны тэхнікум. У 1933—1934 гг. настаўнічаў у Нова-Барысаўскай СШ № 10, адначасова загадваў школьным аддзелам рэдакцыі раённай газеты “Большэвік Барысаўшчыны”. У 1934—1939 гг. вучыўся […]

Заміроўская Таццяна

Заміроўская Таццяна Міхайлаўна (нар. 11.4.1980, Барысаў, Мінская вобл.). Пісьменніца, журналістка. Закончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыла ў Мінску. На працягу журналісцкай кар’еры пісала пра музыку ў “Музыкальную газету”, працавала рэдактаркай часопіса “Jazz-квадрат”, з 2005 г. была аглядальніцай штотыднёвіка “БелГазета”. У 2015 г. пераехала ў ЗША, дзе закончыла магістратуру прыгожых […]