Зуб Іна

Зуб Іна Валянцінаўна (нар. 25.05.1952). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП.

Закончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага інстытута замежных моў. Працавала перакладчыцай у галіновым навукова-тэхнічным цэнтры “БелКарт”. Друкавалася ў часопісах “Беларусь”, “Маладосць”, “Полымя”, “Работніца і сялянка”. Аўтарка кнігі аповесцей “Сцэнарый не для кіно” (Мінск, 1992).