Зыкава Кацярына

Зыкава Кацярына (нар. 15.3.1987, Мінск). Паэтка.

Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут гуманітарнай і экзістэнцыйнай псіхалогіі ў Літве. Жыве ў Гданьску, працуе псіхолагам, псіхатэрапеўтам. Публікавалася ў часопісе “Дзеяслоў”, зборніку “Минская школа. Альманах поэзии” і інш. Выдала кнігу вершаў “Обьяснительная” (Минск, 2012). Фіналістка конкурса “Четвероногая ворона” імя Д. Хармса (Санкт-Пецярбург, 2008) і прэміі імя К. Шэрмана (Мінск, 2009).