Зубараў Леанід Іосіфавіч (нар. 18.11.1943, Мінск). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП.
У 1958 г. паступіў у Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі на аддзяленне народных інструментаў. Граў у аркестрах народнай музыкі, в/і ансамблі “Блуждающие звезды”. У 1967 г. закончыў факультэт ангельскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Працаваў у СШ № 112 г. Мінска. З 1990 г. жыве ў ЗША. Уваходзіць у кіраўніцтва “Беларускага зямляцтва ў ЗША”.
Аўтар мастацка-дакументальных аповесцяў, раманаў, паэм, твораў для дзяцей і юнацтва на рускай, ангельскай і беларускай мовах. Выдаў кнігі: “Максiм Багдановiч” (Мінск, 1989; па-руску: Минск, 2004), “Крик буревестника” (Минск, 1989), “Белорусские евреи” (Минск, 2003), “«А» — бомба для Сталіна” (Мінск, 2004), “Змитрок Бядуля — белорусский еврей” (Минск, 2006), “Возлюбленные М. Горького” (Минск, 2008), “Пророчество Казинца” (Минск, 2008), “Расплата” (Минск, 2008), “Бомба для России” (Минск, 2009), “Сказки и легенды” (NY, 2010), “Петрушка” (NY., 2011, е-book), “Сказки” (NY, 2011; па-ангельску: NY, 2011), “Любознательный принц” (NY, 2011, е-book), “Курэц i Смерць” (NY, 2013, е-book), “Сказки в стихах” (Минск, 2014), “Мелодыі кахання” (Мінск, 2016). У 2013 г. у Нью-Ёрку выдаў пераклад кнігі вершаў Уладзіміра Някляева “Belarus”.