Івашчанка Анатоль

Івашчанка Анатоль Сяргеевіч (нар. 7.8.1981, Мінск). Паэт, празаік, літаратуразнаўца. Уваходзіў у сябры СБП.

Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У 2010 г. абараніў дысэртацыю “Паэтыка Алеся Разанава: эвалюцыя паэтычных формаў і літаратурны кантэкст”. Кандыдат філалагічных навук. Выкладаў беларускую мову ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Ад 2003 г. працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік справаў), рэдакцыі часопіса “Дзеяслоў”.

Аўтар кніг: “Вершnick” (Менск, 2006), “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй” (Мінск, 2008), “Хай так” (Мінск, 2013), “Анаталогія” (Мінск, 2015). Лаўрэат прэміі “Залата літара” (2005), конкурсу “Экслібрыс” у галіне нон-фікшн (2014), літаратурнай прэміі “Дэбют” у галіне прозы (2015).