Ільінскі Мікола Канстанцінавіч (псеўд. Лапаць-старэйшы; 21.3.1899, Мір, Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 1943, Мінск). Драматург, празаік, акцёр.
Акторскую дзейнасць пачаў у Мінску ў Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі, затым працаваў у БДТ-1. Выконваў характэрныя эпізадычныя ролі.
Забіты ў СД у акупаваным немцамі Мінску. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
Аўтар п’ес “Лес цёмны” (Менск, 1929), “Любоў да “бліжняга”” (Менск, 1930), “На суд грамадзкі” (Менск, 1930), “Рунь вясновая” (Менск, 1930), “Як Мікіта і Панас працаваць ішлі ў калгас” (Менск, 1930), “Кавалі жыцця” (Менск, 1931), “Пустазелле” (Менск, 1931), “Напрадвесьні” (Менск, 1932), “Месія” (Мінск, 1940), артыкулаў аб тэатры.


![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)


