І

Ільяшэвіч Хведар

Ільяшэвіч Хведар (17.2.1910, Вільня — 7.11.1948, Ватэнштэт, Германія). Паэт, празаік, крытык. Закончыў Віленскую беларускую гімназію, потым выкладаў у ёй беларускую мову, літаратуру і гісторыю. Быў сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1927 г. звольнены з гімназіі, зняволены ў Лукішскай турме. Закончыў гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, у 1936 г. […]

Іофе Барыс

Іофе Барыс Ісакавіч (23.11.1918, г. Горкі, Магілёўская вобл. — 2.12.1943). Літаратуразнаўца. У 1937 г. закончыў Горацкую сярэднюю школу. Вучыўся на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Ленінградскага ўніверсітэта (1937—1941). У 1942 г. дабраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Загінуў на фронце ў баях за горад Радамышль 2 снежня 1943 года. Месца пахавання невядомае. […]

Іпатава Вольга

Іпатава Вольга Міхайлаўна (1.1.1945, г.п. Мір, Карэліцкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СП. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956—1961). У 1961 г. паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (закончыла ў 1967 г.). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала таваразнаўцам […]