Е

Есакоў Алесь

Есакоў Алесь Аляксандравіч (18.12.1911, в. Новікава, Галіцкі р-н Кастрамской вобл., Расія — 13.6.1985, Мінск). Крытык, тэатразнаўца. Сябра СП з 1947 г.  Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Працоўны шлях пачаў на Менскай шчотачнай фабрыцы імя Н.К.Крупскай у 1928 г. Быў артыстам і загадчыкам літаратурнай часткі Тэатра рабочай моладзі. Вучыўся на рабфаку, у […]

Еўлашоўскі Фёдар

Еўлашоўскі Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546, Ляхавічы, цяпер Брэсцкая вобл. —  1610). Пісьменнік, грамадскі дзеяч часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.  Паходзіў з дробнапамеснай шляхты. Самаадукацыяй набыў значныя веды ў матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцыі. У час Лівонскай вайны 1558—1583 гг. браў удзел у бітве на Уле (1564). Прымаў удзел у Люблінскім […]

Еўмянькоў Віталь

Еўмянькоў Віталь Іванавіч (5.6.1977, Магілёў — 25.12.2022, Магілёў). Пісьменнік, перакладчык, літаратуразнаўца, выкладчык. Уваходзіў у сябры СБП. Пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова служыў у войску. Закончыў аспірантуру, абараніў дысертацыю на тэму “Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі ХІХ ст.”. З 1999 г. выкладаў у МДУ імя […]

Ёхансэн Лідыя

Ёхансэн Лідыя (нар. 1979). Перакладчыца. Закончыла гуманітарнае аддзяленне Ліцэя БДУ, раманскае аддзяленне перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, факультэт замежных моваў і мовазнаўства ўніверсітэта Ніжняй Нармандыі (Францыя), магістратуру пры гуманістычным факультэце ўніверсітэта Осла (Нарвегія). Працуе і жыве ў Осла. Аўтарка перакладаў твораў Кнута Гамсуна, Інгвара Амб’ёрнсэна, Юстэйна Гордэра, Іды Хегазі […]