Емяльянаў-Шыловіч Алесь Віктаравіч (нар. 23.1.1987, Крычаў, Магілёўская вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП.
Амаль з нараджэння жыў у Слуцку, дзе закончыў Слуцкае дзяржаўнае медвучылішча. Вучыўся на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і атрымаў спецыяльнасць “біёлаг”. Працаваў у EPAM Sistems. Быў кіраўніком літаб’яднання “Вобла” пры выдавецтве “Галіяфы”.
Першая публікацыя з’явілася ў 2005 г. у газеце “Інфа-Кур’ер”. Друкаваўся ў раённых газетах, калектыўных зборніках, “ЛіМе”, альманаху “Тэксты”, часопісах “Дзеяслоў”, “Верасень”, “Маладосць”, “Тэрмапілы”. Піша па-руску і па-беларуску. Аўтар зборніка вершаў “Парасонечнасць” (Мінск, 2013), казкі “Как муха себе мужа искала” (Минск, 2018). Фіналіст конкурсаў беларускага ПЭН-Цэнтра, маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш (2010) і імя Чэслава Мілаша (2011), пераможца (1-е месца) конкурсу “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна ў намінацыі “Пераклад” (2015), конкурсу “Экслібрыс” імя Францішка Скарыны (2-е месца, 2017) і конкурсу перакладаў “Лёгкае пяро” (2015). Пераможца (2-е месца) Міжнароднага конкурсу перакладу паэзіі Віславы Шымборскай на беларускую мову (2015).