Афанасьеў Іван Мікалаевіч (нар. 1963, Гомель). Крытык, літаратуразнавец. Сябра СБП з 1992 г.
Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Працуе на філфаку ГДУ імя Ф.Скарыны, выкладае літаратуру ХХ стагоддзя.
Аўтар кніг “Будзем садзіць сад…: Літаратурна-крытычныя артыкулы” (Мінск, 1991), “Кто восходит на Голгофу? Антивоенная идея в творчестве Василя Быкова” (Минск, 1993), “Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры” (Мінск, 2001), “Учитель истории: война и школа Ивана Горунова” (Мозырь, 2009, 2010), “Вещество литературы в эпоху катастроф: Война. Чернобыль. Человек” (Гомель, 2016), “Судьба командарма Лизюкова: версии, мифы и правда” (Гомель, 2017; Москва, 2018).