Тэатральная група “Вольныя Купалаўцы”, якая працуе ў эміграцыі і працягвае традыцыі менскага тэатра імя Янкі Купалы, падзялілася рэпертуарам на верасень і кастрычнік у Варшаве. З чатырох спектакляў 3 — паводле твораў беларускіх аўтараў і аўтарак. 2, 3 верасня — спектакль “ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ”, паводле адной з частак рамана Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”, […]
Author: manager
Ліпеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі” — чытаць
Выйшаў ліпеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць як традыцыйныя рубрыкі — паэзія, эсэ, чытальня, так і нарыс Леаніда Лаўрэша, фельетон Віктара Сазонава ды артыкул з нагоды юбілею Ігната Дварчаніна. Запрашаем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ: ЮБІЛЕЙ: Сяргей ЧЫГРЫН са згадкай пра Ігната ДВАРЧАНІНА «Жыццё ідзе, а холад на душы…»НАРЫС: артыкул […]
Якія кнігі пазмагаюцца за званне найлепшай?
Распачынаецца новы прэміяльны сезон найбуйнейшай незалежнай узнагароды Беларусі — літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця, якая штогод уручаецца за найлепшую кнігу прозы, напісаную на беларускай мове. Пачатак сезону 27 ліпеня прымеркаваны да 119-й гадавіны з дня нараджэння патрона прэміі, як называў сябе апошнім грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага. Сёлета ў прэміі ўдзельнічаюць кнігі, […]
Выйшла кніга з дзвюма містычнымі гісторыямі з Беларусі
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга аўтарак Тафілі Багач і Паўліны Кот “Паспець да цемры. Містычныя гісторыі з Беларусі”. У выдавецтве кажуць, што дзве гісторыі напісаны знанымі беларускімі аўтаркамі, якія схаваліся за псеўданімамі. “Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха — няма вялікай ракі”, […]
“Хочацца проста сядзець на пляжы”, — вялікая размова з Настай Кудасавай
Паэтка Наста Кудасава ў вялікай размове з “Салідарнасцю” расказала пра розніцу паміж людзьмі ў рэальным жыцці і ў сацсетках, найбольшы ганарар, і як ратуюць 300 пончыкаў штодня. — Наста, у сусветны дзень уцекача, 20 чэрвеня, вы напісалі «абдымаю ўсіх, каму баляць адарваныя карані» і выклалі ў фэйсбук вельмі кранальны верш. […]
На радзіме Анатоля Сыса працуюць археолагі
Веткаўскі музей стараабрадніцтва сумесна з археолагамі Эрмітажа капаюць бескурганны могільнік зарубінецкай культуры ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Менавіта ў гэтай вёсцы нарадзіўся паэт Анатоль Сыс (1959—2005). Ужо падрыхтаваны раскоп памерам 8 на 24 метры, на якім знялі верхні слой, “пахатнік”, глыбінёй 30 сантыметраў, паведамляе канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі […]
Новую серыю кніг для дзяцей распачалі казкай Бураўкіна
Выдавец Раман Цымбераў запачаткаваў новую серыю кніг для дзяцей — “Ветрачок”. Першай выйшла казка Генадзя Бураўкіна “Зай і яблынька”. Таксама ўжо даступныя кнігі для дзяцей ад Андрэя Федарэнкі і Андрэя Налівы. Вершаваная казка вядомага паэта, аўтара слоў знакамітай “Калыханкі” (Доўгі дзень…) Генадзя Бураўкіна (1936—2014) вучыць маленькіх чытачоў асновам дабрыні і спагады. […]
Сяргей Дубавец шукае ў рамане Вала Клемэнта ўласнае дзяцінства — слухаць падкаст
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання аўтабіяграфічнага рамана Вала Клемэнта “Круглая square. Іранічны жыцьцяпіс чалавека і імпэрыі”. А таксама параўноўвае сваё савецкае дзяцінства і лёс гадаванца тых жа самых менскіх мясцін і той самай школы, у якую хадзіў аўтар. Выпуск можна слухаць […]
Музей Якуба Коласа запрашае на экскурсію па Стаўпеччыне
2 жніўня 2025 году музей Якуба Коласа запрашае на чарговае падарожжа па Стаўбцоўшчыне. Гэтым разам арганізатары абяцаюць вандроўку з разгадванем таямніц незнаёмых Стоўбцаў і ваколіцаў. – Дзе стаяў двор заснавальніка Стоўбцаў?– Куды ў 1906 годзе Янка Маўр ехаў на ровары?– Які чорт пакінуў “Чортаў камень”?– Дзе знаходзіцца самы авангардны будынак […]
Заміроўская напісала кнігу, як прадавала свечкі ў Нью-Ёрку
Выйшла новая кніга пісьменніцы і журналісткі Таццяны Заміроўскай “Свечи Апокалипсиса” (Свечкі Апакаліпсісу) складзеная з ейнага дзённіка гонза-назіранняў за наведнікамі буціка ў Нью-Ёрку з самымі дарагімі свечкамі ў свеце. У гэтай краме аўтарка працавала спачатку прадаўцом, пасля мэнэджаркай. Кніга выйшла ў расейскім незалежным выдавецтве “Редакция Елены Шубиной” і ўжо стала бэстсэлерам […]





