Выйшла кніга з дзвюма містычнымі гісторыямі з Беларусі

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга аўтарак Тафілі Багач і Паўліны Кот “Паспець да цемры. Містычныя гісторыі з Беларусі”. У выдавецтве кажуць, што дзве гісторыі напісаны знанымі беларускімі аўтаркамі, якія схаваліся за псеўданімамі.

“Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха — няма вялікай ракі”, — піша Паўліна Кот. Але ў волкім паветры кватэры нумар нуль гераіня яе аповеду пастаянна адчувае чужую прысутнасць, ад якой можна падкінуцца ўночы. Хто раней завітваў у гэтую сталінку ля ГУМа?

У аповесці Тафілі Багач дзве пары вачэй уважліва назіраюць за людзьмі ў беларускай правінцыі і робяць свае высновы. Такія ціхія і такія непрыкметныя стварэнні. Хоць на іх спінах расце чорная поўсць — яны доўга застаюцца блізкімі суседзямі вяскоўцаў без таго, каб іх нехта заўважыў.

Кніга ўжо ў продажы ў кнігарні “Кнігака” ў Варшаве. Поўны спіс месцаў, дзе неўзабаве можна будзе купіць кнігу глядзіце тут.