Выдавецтва hochroth Minsk падзялілася навіной пра выхад зборніка паэзіі Ганны Янкуты “Надзейны сродак ад прывідаў”. Кнігу можна будзе купіць ўжо праз тыдзень на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Празе (24—26 кастрычніка). Перакладчыца, паэтка і празаік Ганна Янкута таксама будзе на фестывалі, таму можна будзе займець асобнік з аўтографам. Ілюстрацыю да […]
Author: manager
Выйшлі апавяданні для дзяцей ад Уладзіміра Ягоўдзіка
Выдавец Раман Цымбераў, які ўлетку запачаткаваў серыю кніг для дзяцей “Ветрачок”, выпусціў з друку навінку — “Атаман-барабан” Уладзіміра Ягоўдзіка. Паводле анатацыі, у кнізе “Атаман-барабан” чытачы знойдуць дасціпныя апавяданні пра свойскіх жывёл, якія жывуць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні. Праілюстравала […]
Неўзабаве выйдзе зборнік вершаў Дар’і Кадамскай — перадзаказ
Выдавец Раман Цымбераў анансаваў выхад зборніка вершаў паэткі, аўтаркі песень, спявачкі Дар’і Кадамскай “Букет стихов”. Проста цяпер адкрытая перадзамова на выданне па папярэдняй аплаце. Наклад кнігі плануецца сціплы — 50 асобнікаў. Пакрокавую інструкцыю, як перадзамовіць кнігу з аплатай праз АРІП можна знайсці на сайце выдавецтва Kniger.by. Паслухаць адну з музычных прац […]
Рыхтуецца да выдання брытанскі бэстсэллер Адама Кея
Ініцыятыва “Кніжны вырай”, якая летась у супрацы з Gutenberg Publisher выпусціла пераклад знакамітага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!”, абвесціла пра новыя планы. Цяпер рыхтуецца пераклад сусветнага бэстсэллера пісьменніка і лекара Адама Кея “Kay’s Anatomy. A Complete (and Completely Disgusting) Guide to the Human Body”. Прадстаўнікі “Кніжнага выраю” расказалі, што праца над […]
Пачаўся збор сродкаў на кнігу “Могілкі беларусаў Падляшша”
Даследчыца, магістарка ў галіне аховы культурнай спадчыны Вольга Сямашка цягам некалькіх гадоў працуе над кнігай “Могілкі беларускаў Падляшша”, якая раскрывае могілкі як прастору памяці, ідэнтычнасці і сустрэчы пакаленняў. Кніга цяпер на стадыі рэдагавання, але патрэбныя грошы на вёрстку і друк. Таму Вольга Сямашка запусціла краўдфандынгавую кампанію на пляцоўцы Zrzutka.pl, да […]
Незвычайныя адкрыцці Сяргея Дубаўца на Прэміі Шэрмана — падкаст
Сяргей Дубавец у новым выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” дзеліцца сваім досведам працы ў журы прэміі імя Карласа Шэрмана, якой ганаруюцца найлепшыя перакладныя кнігі. Развагі ў аўтарскім падкасце — суб’ектыўнае меркаванне цікаўнага чытача, які шукае асабіста для сябе літаратурныя адкрыцці. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Чытаць пераклады […]
Сяргей Кавалёў напісаў манаграфію пра белліт з 1985 па 2020
У выдавецтве Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін, Польшча) выйшла з друку манаграфія драматурга і літаратуразнаўцы Сяргея Кавалёва “Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду”. Як тлумачыць сам аўтар у сацсетках, гаворка ў працы ідзе пра літаратуру ў перыяд з 1985 па 2020 гады. У кнізе разглядаюцца асобныя жанры (паэзія, проза, драматургія, […]
Чарговая навінка ў серыі кніг для дзяцей “Ветрачок”
Выдавец Раман Цымбераў працягвае папаўняць серыю “Ветрачок”, запачаткаваную летам 2025 году, новымі выпускамі. Нядаўна выйшла сёмая па ліку кніга — “Усмешка” ад Сержука Сокалава. Кніга Сержука Сокалава “Усмешка” — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў. Праілюстравала выданне мастачка Валерыя Лукашык. Выданні серыі “Ветрачок”, у тым ліку навінку, можа […]
Перадзаказ на “Забаўлянкі” для самых маленькіх
У студзені 2026 года ў выдавецтве “Этна Традыцыя” мае выйсці кніга “Забаўлянкі” — трэцяя з паспяховай серыі беларускіх выданняў для дзяцей і бацькоў (“Дзіцячы сьпеўнік”, “Беларускія калыханкі”). А замовіць “Забаўлянкі” можна проста зараз і гэта дапаможа з друкам поўнага накладу, тлумачыць музыка і папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў. “Забаўлянкі” — гэта інтэрактыўная, […]
Выйшла кніга з творамі антычнага паэта Гесіёда
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новы том з перакладамі на беларускую твораў старажытнай літаратуры. Кніга твораў антычнага паэта Гесіёда, у якую увайшлі “Паходжанне багоў (Тэагонія)” і “Працы і дні” ў перакладзе Лявона Баршчэўскага, папоўніла цэлы шэраг важных перакладаў сусветнай літаратуры, якія ў бальшыні сваёй друкаваліся ўпершыню. Так раней выходзіла “Іліяда” Гамэра, […]





