“Перакладчыцкая майстэрня” ўжывую ў Варшаве

Апошнім часам заняткі “Перакладчыцкай майстэрні”, якія традыцыйна вядзе Андрэй Хадановіч, праходзілі анлайн, але арганізатары наважыліся паспрабаваць вярнуцца да сустрэчаў ужывую і спаткацца 5 красавіка ў Варшаве, паведамляе Беларускі ПЭН.

Калі: 5 красавіка (субота)
Дзе: Варшава (час і месца абяцаюць абвясціць неўзабаве)
Мова сустрэчы: польская 

Чаму нельга прапусціць?

  • Жывая дыскусія, абмен досведам і натхненнем.
  • Шанец пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, пабачыцца са знаёмымі.
  • Новыя кантакты і магчымасці супрацы!

Хто вядзе сустрэчу?

Андрэй Хадановіч – беларускі паэт, перакладчык, лаўрэат шматлікіх узнагарод, у тым ліку прэміі імя Карласа Шэрмана (2017), паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай (2020) ды польскай прэміі Ежы Гедройця (газета “Rzeczpospolita”). 

Госця – Юстына Чэхоўска (Польшча) – польская перакладчыца, лаўрэатка ўзнагароды імя Віславы Шымборскай (2018), узнагароды Шведскай акадэміі для перакладчыкаў (2023).

Як далучыцца?

Удзел бясплатны, але патрэбна зарэгістравацца праз гугл-форму.

Для каго?

  • Перакладчыкі і перакладчыцы ўсіх узроўняў – ад пачаткоўцаў да экспертаў.
  • Кнігалюбы і кнігалюбкі, што цікавяцца перакладам.
  • Усе, хто гатовы дабрацца да Варшавы.