Бахарэвіч выступіць на 6 пляцоўках кніжнага кірмаша ў Ляйпцыгу

Альгерд Бахарэвіч анансаваў імпрэзы з яго ўдзелам на Ляйпцыгскім міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе з 26 па 30 сакавіка. На адным з найбуйнешых літаратурных форумаў Еўропы беларускі пісьменнік будзе ўганараваны прэстыжнай прэміяй еўрапейскага паразумення за раман “Сабакі Эўропы”, піша “Рэформ”.

Так, цырымонія адкрыцця выставы і ўручэння прэміі пройдзе 26 сакавіка ў гарадской канцэртнай залі Гевандхаўс (Gewandhaus). Урачыстую прамову на імпрэзе прачытае літаратурны крытык, аўтарка і рэдактарка Зігліндэ Гайзэль. Таксама чакаецца прамова і ад Альгерда Бахарэвіча.

Гевандхаўс анансаваў адмысловую музычную праграму падчас урачыстацяў: пад кіраўніцтвам дырыжора Омэр Мэір Вэльер аркестр Гевандхаўса выканае творы Ягана Себасцьяна БахаЮхана Свэндсэна і Эдварда Грыга. Уваход на імпрэзу толькі па запрашальніках.

Але з 27 сакавіка, з моманту пачатку працы Ляйпцыгскай кніжнай выставы, трапіць на сустрэчы з удзелам беларускага аўтара будзе цалкам магчыма.

27 сакавіка

10.45 — Europas Hunde. Размова літаратурнага крытыка Зігліндэ Гайзэль з Альгердам Бахарэвічам.
Пляцоўка: Cafe Europa, Messegelände / Halle 4, Stand E401.

19.00 — Zeitgeschichtliches Forum Leipzig. Размова пра “Сабакаў Эўропы”. Зігліндэ Гайзэль размаўляе з аўтарам рамана і з перакладчыкам Томасам Вайлерам.
Пляцоўка: Zeitgeschichtliches Forum.

28 сакавіка

11.00 — Размова Альгерда Бахарэвіча з Jo Schück пра раман “Сабакі Эўропы”. Пляцоўка: Messegelände ARD, ZDF, 3sat / Literaturbühne, Glashalle, Ebene 1, Stand 01.

19.00 — прэзэнтацыя новых кніг edition.fototapeta, з удзелам Андрэаса Ростэка, Альгерда БахарэвічаЮлі ЦімафеевайІнга ПэтцаТацяны Арцімовіч. Прэзэнтацыя кнігі Інга Пэтца пра Беларусь “Rasender Stillstand”. Дыскусія.
Пляцоўка: Кінатэатр UT Connewitz.

29 сакавіка

16.00 — Europas Hunde. Размова пра раман «Сабакі Эўропы» з удзелам Альгерда Бахарэвіча і Томаса Вайлера. Мадэратар Томас Хуміч.
Пляцоўка: Übersetzungszentrum / Forum International, Halle 4, Stand Nr. C403.

Падрабязней пра імпрэзы з удзелам беларускага пісьменніка на Лейпцыгскай кніжнай выставе можна дазнацца тут і тут.

Як паведамляў у снежні Bellit.info, Альгерд Бахарэвіч стаў лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення 2025 (Leipziger Buchpreis zur Europäischen Verständigung) за раман “Сабакі Эўропы”. Журы адзначала, што аўтару ўдалося стварыць “вар’яцкую літаратурную візію будучыні” ў сваім “рамане, які змушае трашчаць па швах традыцыйную нарацыю”.

“Рады, што мая галоўная кніга ацэненая так высока; рады, што яна чытаецца, перакладаецца, абмяркоўваецца. Рады апынуцца сярод ляўрэатаў гэтай прэміі — такіх, як Імрэ Кертэс, Сьвятлана Алексіевіч, Рышард Капусьцінскі, Ян Кершоў, Юры Андруховіч, Кляўдыё Магрыс, Эрык Гобсбаўм, Славенка Дракуліч і іншых”, — каментаваў тады навіну пра атрыманне ўзнагароды пісьменнік.

Загалоўнае фота Юлі Цімафеевай