У Менску 21 студзеня памёр паэт і бард Міхаіл Ганчароў, адзін з аўтараў “Мінскай школы”. Паэт і выдавец Дзмітры Строцаў, які паведаміў пра смерць Міхаіла Ганчарова, таксама апублікаваў адзін з ягоных апошніх вершаў. *Снова, видно, развезет к Рождеству.По карнизам барабанит капель.Снова Бог-отец младенцу-ХристуДля крещения готовит купель. Обнажились земляные валы.Черной сыростью […]
Tag: паэзія
Выйшла кніга-білінгва паэта Фелікса Баторына
У выдавецтве hochroth Minsk навінка — кніга паэта Фелікса Баторына “Дзве мовы аднае душы”. Унікальнасць выдання ў тым, што гэта кніга-білінгва, дзе тэксты надрукаваныя па-беларуску і на ідышы. “…Кнігу Фелікса Баторына мы рыхтавалі больш за паўгода. Адмысловая цяжкасць была з вычыткай і карэктурай тэкстаў на ідышы”, — расказвае ў фэйсбуку […]
Новая паэтычная кніга Аксаны Данільчык
У выдавецтве Skaryna press выйшла новая кніга вершаў паэткі і перакладчыцы Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці”. Паэтычны зборнік можна набыць праз сайт выдавецтва ў папяровым і электронным варыянтах. Кніга вершаў Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці” — гэта погляд у глыбіню сябе, існаванне на адлегласці ад прадвызначаных маршрутаў, рэфлексія над тым, […]
Папаўненне ў серыі кніг для іншай Беларусі
Пісьменнік і выдавец Зміцер Вішнёў анансаваў выхад навінкі ў межах серыі “33 кнігі для іншай Беларусі”. Гэта будзе “Слоўнік вайны” ўкраінскага паэта і перакладчыка Астапа Слівінскага, дзе аўтар перадае слова, дае голас іншым, запісвае сведчанні вайны і ператвараецца ва ўкладальніка адмысловага слоўніка. Як апавядаў раней Зміце Вішнёў праект “33 кнігі […]
Роберт Фрост — упершыню кнігай
У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла з друку кніга выбранага аднаго з найвядомейшых амерыканскіх паэтаў Роберта Фроста. Па-беларуску вершы перастварыў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў. Наклад кнігі Роберт Фрост “Выбраныя вершы” — 200 асобнікаў. Купіць можна на knihi.by.У кнізе ў храналагічным парадку прадстаўлены вершы з дзевяці асноўных зборнікаў паэта. ЗМЕСТ Раней на […]
10 студзеня ў Берліне — прэзентацыя выдавецтва hochroth Minsk
10 студзеня ў прасторы Community Space (Brunnenstraße 9, 10119 Berlin) адбудзецца прэзентацыя выдавецтва hochroth Minsk з удзелам аўтараў Крысціны Бандурынай і Андрэя Хадановіча. Таксама выступяць Света Бень, Зміцер Вішнёў і Дзмітрый Строцаў. Мадэраваць вечарыну будзе Яраслава Ананка. “Акрамя таго, усе выступоўцы і гледачы змогуць паўдзельнічаць у друкарскім перформансе. Мы разам […]
Паэт Сяржук Сыс расказаў пра новую кнігу “Dом”
У лонданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая кніга беларускага паэта Сяржука Сыса “Dом. Паэзія выгнання 2021-2023”. Пра тое, што ўвайшло ў зборнік і як стваралася кніга аўтар расказаў Радыё Ўнэт. “Кніга пісалася апошнія тры гады ў розных краінах, у розных месцах. І таму, калі я канцэптуальна ствараў гэтую кнігу паэзіі, […]
Выйшаў дэбютны паэтычны зборнік Марыі Бадзей
Выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” выпусціла дэбютны зборнік вершаў Марыі Бадзей “Мёд і дым”. Кніга неўзабаве мусіць з’явіцца ў продажы. Дызайн вокладкі зрабіла Лізавета Дубінчына. “Вершы Марыі Бадзей нібыта выраслі з нашай зямлі, поўняцца галасамі яе дрэў, пахамі і колерамі паравінаў года. Яны зацягваюць углыб, як вада, але ў гэтай вадзе ― […]
Апошні нумар “Літаратурнай Беларусі” ў 2023 годзе
Выйшаў апошні 12-ы нумар газеты “Літаратурная Беларусь” 2023-га году. З нядаўняга часу газета вольна распаўсюджваецца ў PDF-фармаце. Запрашаем да чытання. Змест “Каляднага” нумару складаецца з традыцыйных рубрык: ПАЭТЫЧНЫЯ КАЛЯДЫ: навагоднія вершы старэйшых і сучасных аўтараўПРОЗА: новае апавяданне Марыі ВАЙЦЯШОНАК «Першая скрыпка»ЮБІЛЕЙ: да 95-годдзя вялікага беларуса — артыкул Таццяны ЯКУБОЎСКАЙ «Радзім […]
Выйшлі альманахі Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны
У канцы 2023 года пабачылі свет літаратурныя альманахі з творамі пісьменнікаў Гарадзеншчыны (“Новы замак”) і Берасцейшчыны (“Жырандоля”). У дванаццатым нумары гарадзенскага альманаху “Новы замак” чытачы знойдуць новыя вершы Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Паліны Дваранскай, Міколы Канановіча, Альжбеты Кеды, Мечыслава Курыловіча, Віктара Сазонава і Янкі Трацяка. Сярод аўтараў празаічных твораў Віктар […]