Tag: паэзія

У Лодзі — выстава каліграфіі да беларускай паэзіі

У Музеі мастацкай кнігі ў Лодзі ў камяніцы пад Гутэнбергам адкрылася мастацкая выстава “Вершаформы” паэта і рэжысёра Антося Сівых. Антось Сівых, які некалькі гадоў таму зацікавіўся каліграфіяй, прадставіў публіцы графічныя ілюстрацыі да вершаў беларускіх паэтаў і не толькі. Сярод ілюстрацый на выставе прадстаўленыя працы на вершы Максіма Багдановіча, Тодара Кляшторнага, […]

Літаратурная рэзідэнцыя ў Аргентыне (падаць заяўку)

Музей лацінаамерыканскага мастацтва ў Буэнас-Айрэсе запрашае пісьменікаў папрацаваць у Аргентыне. Цягам 5 тыдняў у 2025 годзе аўтары атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з культурай аргентынскага горада і наведаць культурныя мерапрыемствы, паведамляе sekktor. Таксама запланаваны публічныя сустрэчы з рзідэнтамі. Патрабаванні да заяўнікаў: Арганізатары прапануюць: Дэдлайн падачы заяўкі — 13 снежня.Падаць заяўку праз сайт […]

“Тэхналогія” надрукавала беларускага і славацкага класікаў

Выдавецтва “Тэхналогія” пад канец году ўжо выпусціла некалькі кніг і анансавала шэраг навінак. Цяпер на сайце можна замовіць дзвюхмоўнае выданне “Krvave sonety = Крывавыя санеты” Павала Орсага Гвездаслава ў перакладзе Міхася Скоблы і збор твораў Івана Чыгрынава ў 5 тамах і многае іншае. “Krvave sonety = Крывавыя санеты” — гэта […]

Новая лекцыя з серыі “Беларусь як тэкст” Ганны Севярынец

Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Тэма новага выпуску “Буйло і Цётка. Ружа і шыпшына. Два шляхі перфарматыўнай беларушчыны”. Ганна Севярынец апавядае пра дзвюх беларускіх паэтак — Канстанцыю Буйло і Цётку (Алаізу Пашкевіч), пра […]

Прэзентавалі кнігу вершаў Юліі Чарняўскай

Пісьменніца, культуролаг і былая палітзняволеная Юлія Чарняўская прэзентавала 17 лістапада ў Варшаве ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA зборнік вершаў “Мир о тебе”, створаны пад хатнім арыштам у Менску ў 2021 – 2022 гадах. Паэтычны зборнік прысвечаны памяці Юрыя Зісера, мужа аўтаркі, якога не стала ў 2020 годзе. Юлія Чарняўская […]

Вершы Хадановіча да оперы па Караткевічу — перадзамова

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад кнігі вершаў Андрэя Хадановіча паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” да оперы кампазітаркі Вольгі Падгайскай, якая была пастаўлена ў Лондане ў цэнтры мастацтваў Barbican. Кнігу можна перадзамовіць на сайце выдавецтва gutenbergpublisher.eu, а ўпершыню фізічныя асобнікі будуць прэзентаваныя на апошнім этапе фестывалю інтэлектуальнай кнігі […]

Юля Цімафеева ў падкасце “Адкуль бяруцца кнігі”

Госцяй чарговага падкасту “Адкуль бяруцца кнігі”, які выходзіць у межах праекту “Літрадыё” стала паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева. Аўтарка расказвае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць, пра напісанне “Менскага дзённіка” ў пальчатках ангельскай мовы, пра захапленне калажамі ды пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой […]

Варшаўская PRADMOVA пройдзе 15—18 лістапада

15—18 лістапада фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на некалькіх пляцоўках. Фестываль збярэ розных аўтараў і аўтарак, мастачак і мастакоў, даследчыкаў і даследчыц і музыкаў. Месцы правядзення фестывалю: Некаторыя падзеі фестывалю (больш на сайце pradmova.eu): Пятніца, 15 лістапада Фестываль стартуе а 18:00 па пляцоўцы А ўрачыстай цырымоніяй і адкрыццём […]

Рэзідэнцыя ў Варшаве для літаратараў з Беларусі і Украіны

Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы. Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы. Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды […]

На кірмашы ў Катавіцах прэзентуюць беларускага Мілаша

8—10 лістапада ў польскім горадзе Катавіцы пройдзе Кірмаш кнігі, у межах якога ініцыятыва RKNO прэзентуе зборнік выбраных вершаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша “Чалавек шматпавярховы” ў беларускіх перакладах. “Чалавек шматпавярховы” — плён працы беларускіх перакладчыкаў, сярод якіх Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ян Чыквін і Ганна Янкута. Укладальнікам кнігі […]