Tag: паэзія

Выйшла новая кніга вершаў Віктара Жыбуля

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга вершаў — “Аранжавы” аўтарства паэта і літаратуразнаўцы Віктара Жыбуля. Папярэдняя выходзіла восем гадоў таму. Ілюстрацыю для кнігі намаляваў Кастусь Жыбуль. Каб замовіць гэтую кнігу і іншыя кнігі серыі, выдавец просіць пісаць на адрас: minsk@hochroth.de

Падкаст “Супердудко”: вялікая гутарка з Марыяй Мартысевіч

У аўтарскі падкаст “Супердудко” на Літрадыё завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Паўтарагадзінная насычаная размова вядзецца пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, паэтычны зборнік “Сарматыю” і раман для падлеткаў “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна […]

Вершы паэта Венанцыя Бутрыма сталі аўдыякнігай

Ініцыятыва Audiobooks.by апублікавала запісы выбраных вершаў мастака, паэта і празаіка Венанцыя Бутрыма. Гэтая аўдыякніга — прыклад беларускай салідарнасці: запіс арганізавалі землякі баранавіцкага паэта. Мастак, паэт і празаік Венанцы Вікенцевіч Бутрым нарадзіўся і жыў у горадзе Баранавічы. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню. Працаваў у творчых майстэрнях мастацкага фонду. Пісаў вершы і прозу, […]

Нізка вершаў з новай кнігі Прылуцкага на Літрадыё

У паэта Сяргея Прылуцкага ў выдавецтве “Мяне Няма” выйшла новая кніга паэзіі — “Гіброіды”. Сайт Litradio.link публікуе на сваіх віртуальных старонках невялікую падборку вершаў з гэта кнігі пад назвай “Выбранае з Армагедону”. Docudays Кінатэатр “Жыцьцё” працягвае паказы:там і любоў, і танкі, і бог, і мудакі.Вось мірны акупант нясе культуру ў масы —шкада, што мінкультуры зацерла мацюкі. […]

У музеі Багдановіча гутарка пра нашу метафізічную паэзію

5 чэрвеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў межах цыклу сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры адбудзецца размова на тэму “Беларуская метафізічная паэзія: карані і кроны”. Па форме сустрэча мае выглядаць, як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных […]

Музей Багдановіча ўшаноўвае дзень памяці паэта

25 траўня 1917 года памёр класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. З гэтай нагоды Літаратурны музей Максіма Багдановіч праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных памяці паэта. Так, 24-га траўня ў 12:00 адбудзецца ўскладанне кветак да помніка Максіма Багдановіча ў скверы каля Опернага тэатра ў Менску. А пазней, у 18:00 у музеі Міхал Бараноўскі […]

“Марнатраўнага сына” Аксёнцава дапоўнілі і перавыдалі

Пражскае выдавецтва Vesna Books паведаміла пра выхад другога выдання зборніка рок-тэкстаў і вершаў Фелікса Аксёнцава “Марнатраўны сын”. У новым выданні былі падпраўлены здымкі і дадаліся новыя, дадалося і некалькі тэкстаў, а таксама QR-кодаў на свежыя кавер-версіі песень. Рэдактар кнігі — Сяргей Шупа, прадмову напісаў Ян Максімюк, зборнік аздоблены фотаздымкамі Уладзіміра […]

“Зэкамерон” Максіма Знака дапоўнілі вершамі і гутаркамі

У выдавецтве “Полацкія лабірынты” выйшла з друку дапоўненае перавыданне кнігі палітвязня Максіма Знака. Акрамя ўласна “Зэкамерону” (шэрагу дакументальных апавяданняў) у кнігу ўвайшлі гутаркі і вершы аўтара. Першы наклад кнігі разышоўся хутка, таму выдаўцы вырашылі як перавыдаць. Старт продажаў пачнецца 25 траўня ў межах Варшаўскага кніжнага кірмашу на стэндзе незалежных беларускіх […]

“Сымон-музыка” і цэнзура ў новым відэа ад Хадановіча

Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у чарговым выпуску на сваім YouTube-канале ізноў звяртаецца да творчасці беларускага класіка Якуба Коласа. Гэтым разам пад пільнае вока Хадановіча трапляе паэма “Сымон-музыка”. У анонсе Андрэй Хадановіч абазначае асноўныя моманты, пра якія будзе ісці гаворка ў відэа-лекцыі: Сярод іншага падчас маналогу Андрэй Хадановіч дзеліцца такімі […]

У Ашхабадзе з’явіўся пяціметровы Янка Купала

У сталіцы Туркменістана прайшло ўрачыстае адкрыццё пяціметровага помніка беларускаму класіку Янку Купалу. Пра гэта паведаміла МЗС Беларусі, прадстаўнікі якога ўдзельнічаюць у Міжнароднай канферэнцыі міністраў культуры ў Ашхабадзе. У горадзе адкрылі 60-метровы манумент туркменскаму паэту Махтумкулі Фрагі, а побач паставілі помнікі яшчэ дваццаці пяці класікам замежнай літаратуры і мастацтва. У іх […]