Выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліся ў сацсетках навіной пра паўпаўненне ў паэтычнай серыі ад hochroth Minsk. Выйшаў з друку зборнік украінскага паэта Юрыя Іздрыка, над перастварэннем якой па-беларуску працавалі Наталля Русецкая і Алесь Плотка.
Зборнік Юрыя Іздрыка “Human Right” — гэта другая кніга перакладаў з украінскай і трэцяя кніжка ў серыі з Украіны. Дагэтуль выходзілі вершы паэта Сяргія Жадана ў перакладзе Андрэя Хадановіча і зборнік беларускага паэта Сяргея Прылуцкага, які даўно жыве ва Украіне.
“Віншуем аўтара, перакладчыкаў і ўсіх, хто працаваў над кнігай! Шчаслівага лёсу кнізе!” — піша Дзмірты Строцаў.
Кнігу неўзабаве можна будзе замовіць праз сайт выдавецтва, а таксама ў беларускіх кнігарнях у гарадах Еўразвязу.



![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)


