“Аўтапартрэт з Беларуссю і без” — кніга гутарак з людзьмі аднаго пакалення

7 лістапада ў Гданьску прайшла прэзентацыя навінка выдавецтва Sviedki — “Аўтапартрэт з Беларуссю і без”, кнігі, якая працягвае серыю “Голас пакалення свабоды”. Гэтым разам чытачоў чакаюць шэсць гутарак з людзьмі аднаго пакалення пра жыццё ў савецкай і незалежнай Беларусі, асабісты выбар, мову, культуру, гісторыю і досвед свабоды.

Герояў кнігі аб’ядноўвае час, у якім яны сталелі і дзейнічалі, але кожны па-свойму выбудоўваў адносіны з савецкім мінулым, Беларуссю і ўласнай ідэнтычнасцю. Іх гісторыі складаюцца ў шматгалосы аўтапартрэт пакалення і адначасова — у партрэт Беларусі, якая то прысутнічала ў іх жыцці ад пачатку, то заставалася на перыферыі, то набывала новае значэнне.

У кнізе апублікаваныя размовы з лаўрэатам аднайменнай прэміі — “Голас пакалення свабоды”.

Навінку можна замовіць праз Allegro.pl.