Выйшаў з друку сёмы выпуск альманаха “Апостраф”. На старонках грунтоўнага выдання чытачы знойдуць паэзію Людмілы Хейдаравай, Андрэя Хадановіча, Дар’і Ліс, апавяданні Змітра Вішнёва і Алеся Вешторта, урыўкі прозы Уладзіміра Някляева і Віктара Казька, а таксама пераклады, эсэ, нататкі Адама Глобуса пра мастацтва і многае іншае.
Альманах неўзабаве можна будзе набыць на розных мерапрыемствах і ў розных гарадах Еўропы ў месцах, дзе прадаюцца беларускія выданні. Прапануем азнаёміцца з поўным зместам нумару.
ПАЭЗІЯ
Людміла Хейдарава. Як там? Каторы век на зямлі?.. Вершы.
Васіль Зуёнак. “Да” і “Пасля”. Вершы-2025.
Леанід Дранько-Майсюк. Воз. Вершы.
Андрэй Хадановіч. Дзень роўны жыццю. Вершы з Балтыкі і вуліцы Турэмнай.
Дар’я Ліс. Вярнуцца ў жнівень. Вершы.
ПРОЗА
Уладзімір Някляеў. Сфумата. Раман з Джакондай.
Віктар Казько. Спатыкненне. З “Маёй Шамбалы”.
Зміцер Вішнёў. Матрошка. Апавяданне.
Алесь Вешторт. Чорная пралеска. Два апавяданні.
ДЭБЮТ
Й Ка. Тут нешта варушыцца… Аповеды.
ТЭАТР
А. Час. Пяць запалак без галовак. Трагіфарс з элементамі абсурду.
Мантэйру Лабату. Дзяўчынка з кірпатым носікам. Казка. Пераклад Дзмітрыя Магілеўцава.
Артур Бартэльс. Паляванні летнія і асеннія. Паэма. Пераклад Віктара Гардзея.
ЭСЭ
Арсень Трошка. Гісторыі з паэзіяй. Расейская мова і беларуская літаратура.
МАСТАЦТВА
Адам Глобус. Эль Грэка. Словы пра найвялікашага з маньерыстаў.
ЗАПІСЫ
Уладзімір Мароз. Калі сустракаюць з букетам кветак. З аповедаў жыцця.
З архіва “ДЗ”
Алесь Тарановіч. Тэатр “Steel orgasm”. Як гэта было. Урыўкі з аповесці.






