Фонд “Камунікат” у супрацы з Міжнародным саюзам пісьменнікаў выдаў трэці нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. У новым выпуску чытачоў чакаюць творы Андрэя Хадановіча, Адама Міцкевіча, Ларысы Геніюш, Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Віктара Казька, Лесі-Стэфаніі Міхалевіч і многа іншае.
Прапануем азнаёміцца з поўным зместам выпуску:
ПАЭЗІЯ
Андрэй Хадановіч. Кантрабанда надзеі. Вершы.
Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў. Каляндар на імгненне. Вершы.
Сяргей Сыс. Чужыя снягі. Вершы.
Змітрок Кузменка. А ці вернемся мы?.. Вершы.
Анатоль Івашчанка. Палёт кажана. Вершы.
Мікола Канановіч. Пра час і здані. Вершы.
ПРОЗА
Алесь Пашкевіч. I Я сказаў табе: “Жыві!” Дарогамі паэта і паўстанца Адама Свентаржэцкага.
Леанід Дранько-Майсюк. “А́ндро”, Гнат і прастора… Аповесць
Валеры Гапееў. Бог лесу не раўняе. Раздзелы з рамана “26”.
Янка Трацяк. Вялікая вайна ў Дойневічах. Хроніка адной мясцовасці. (Урывак з аповесці).
Іван Курловіч. Год Землянога Труса. Аповесць.
Павал Касцюкевіч. Тралейбус №29. Маналогі і прароцтвы.
ДЭБЮТ
Леся-Стэфанія Міхалевіч. Вернемся. Вершы.
ПЕРАКЛАД
Адам Міцкевіч. Крымскія санеты. Пераклад Уладзіміра Мархеля. Прадмова Ларысы Доўнар.
Рэйнальда Мургуейціа. Ячай-Уасі, альбо Палац Ведаў. Легенды эквадорскіх індзейцаў-кечуа ў апрацоўцы прафесара Рэйнальда Мургуейціа. Пераклад Сяргея Верацілы.
ЭПІСТАЛЯРЫЙ
Ларыса Геніюш. «“Праўда праўд” для мяне – Бацькаўшчына…» Лісты да Уладзіміра Ягоўдзіка.

ЗГАДКІ
Віктар Казько. Азораны. З цыкла “Не забывайце іх сляды”.
Кастусь Цвірка. “Човен майго часу”. Згадкі пра пісьменнікаў.

ДЗЁННІКІ
Барыс Пятровіч. Запісы для сябе. З бальнічнага дзённіка 1998 года пра літаратуру і не толькі.

ЗАПІСЫ
Сяргей Ваганаў. Шматкроп’і-IV.
МАСТАЦТВА
Адам Глобус. Стальмашонак. Словы пра мастака Уладзіміра Стальмашонка.
ГІСТОРЫЯ
Якуб Лапатка. За смужнаю заслонаю вякоў. Эпізоды з біяграфіі горада Выбарга 1293–1534.
ЭСЭ
Андрэй Федарэнка. Нацыя пісьменнікаў.
Мікола Пракаповіч. “Хоць крывіначкі мае́…”
Уладзімір Мароз. Геніяльная беларуская казка.
КНІГАПІС
Таша Шпакоўская. “Здароў, маўклівы паэтычны двор!”
Трэці нумар альманаха “Апостраф” неўзабаве будзе даступны для продажу праз сайт Kamunikat.shop.